19:45 05.06.2008 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Колькі каштуе пазітыўны імідж Беларусі?
17:40, 5 Июня | Антон Вітальеў,
У Беларусь з чарговым візітам прыбыла група расійскіх журналістаў.
Для нашай дзяржавы – гэта звыклая практыка. Акул пяра з розных рэгіёнаў краіны-суседкі прывозяць у Беларусь з пэўнай перыядычнасцю і возяць па краіне з тым, каб у далейшым атрымаць дывідэнды ў выглядзе станоўчых артыкулаў пра нашу краіну і яе кіраўніцтва. Прымаюць расіян за кошт беларускіх падаткаплацельшчыкаў. А сума, якая расходуецца на расійскіх “ваяжораў”, – застаецца тайнай за сямю пячаткамі.
На гэты раз у Мінск з тыднёвым візітам прыехалі каля двух дзесяткаў прадстаўнікоў СМІ. Сярод іх журналісты такіх вядомых цэнтральных выданняў, як “Независимая газета», інфармацыйнага агенцтва РИА-«Новости» і іншых.
Расіян пасялілі ў сталічнай гасцініцы “Планета”. Згодна з інфармацыяй, размешчанай на сайце гатэля пражыванне ў аднамесным нумары эканом-класа для грамадзян СНД дасягае 50 долараў ЗША. За ўсю групу толькі ў дзень трэба плаціць тысячу долараў. Да гэтага дадайце харчаванне, падарункі…
З аднаго боку, усе гэтыя прома-туры – справа карысная. Людзі на ўласныя вочы бачаць, як жывуць у Беларусі. А з іншага — прыехаўшы ў Беларусь на тыдзень і трапіўшы на поўны пансіён за кошт прымаючага боку, наўрад ці асмелішся задаваць “нязручныя пытанні”.
Заўтра расійскіх журналістаў быццам бы будзе прымаць міністр унутраных спраў Беларусі Уладзімір Навумаў. Ці адважыцца хто-небудзь з тых, хто радаваўся чысціні беларускіх вуліц, задаць міністру пытанне: “Дзе Захаранка?”
Обсудить новость на Форуме
16 декабря 2025
| « | Декабрь 2025 |
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 |
| 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 |
| 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 |
| 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 |
| 29 | 30 | 31 |