21:00 29.05.2008 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Асобы ды белыя плямы
19:05, 29 Мая | ,
Новая кніга вядомага журналіста Аляксандра Тамковіча «Асобы» хоць на беларускай мове, але выйшла не ў Беларусі, а ў расійскім выдавецтве, у Санкт-Пецярбурзе. Складаецца кніга, як бачна з самой назвы, з нарысаў пра вядомых персонаў. У гэтым жанры, дарэчы, А.Тамковіч працуе даўнавата: у яго папярэдніх кнігах – «Лёсы» і «Жанчыны» – гэтаксама змешчаныя партрэты; іншая рэч, што гэтым разам партрэты выразна палітычныя.
Сам Аляксандр зазначае: «Безумоўна, мае нарысы суб’ектыўныя». Заўважым – таксама суб’ектыўна – што яго нарысы былі з найлепшых матэрыялаў у газеце «Новы час», дзе яны друкаваліся, і ведаем чытачоў, якія цікавіліся гэтай газетаю найперш з-за палітычных партрэтаў, пісаных Аляксандрам Тамковічам.
Персанажамі нарысаў А.Тамковіча зрабіліся знакавыя асобы найноўшай гісторыі незалежнай Беларусі, прычым незалежна ад палітычнай скіраванасці. У прыватнасці, Тамковіч пісаў у тым ліку і пра зацятых лукашыстаў. Лукашысцкі ж суд, натуральна, задаволіў пазоў да газеты і аўтара генерала Мікалая Чаргінца – нягледзячы на тое, што фактаў, якія не адпавядаюць сапраўднасці, знайсці не здолелі, а гаворка ішла выключна пра аўтарскія ацэнкі, на якія кожны мае права. Але ж якое тут права?..
Улічваючы гэтае, з дазволу сказаць, судовае рашэнне, кнігу выпусцілі з белымі плямамі на месцы нарыса пра Чаргінца. Што дужа сімвалічна – бо якая там асоба? так, белая пляма.
У кнігу ўваходзяць палітычныя партрэты Станіслава Багданкевіча, Віктара Ганчара, Юрыя Захаранкі, Вячаслава Кебіча, Міхаіла Мясніковіча… і шмат каго яшчэ; лепш паглядзець самім. З кнігаю можна азнаёміцца на офісе АГП (вул. В.Харужай, 22–1701).
- 26.01.2007 -
- 20.12.2007 -
- 29.05.2008 -
- 23.11.2007 -
- 09.06.2006 -
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме