22:30 27.05.2008 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Невыязны Лябедзька дабраўся да Варшавы
19:23, 27 Мая | Уладзімер Глод,
Сустрэчай у Варшаўскім унівэрсытэце пачалася сёньня рабочая паездка ў Польшчу дэлегацыі аб’яднаных дэмакратычных сілаў Беларусі.
“Мы правядзем грунтоўную размову з панам Маліцкім, які з польскага боку каардынуе праграму Каліноўскага,— паведаміў нашаму радыё сёньня раніцай па тэлефоне з Варшавы ўдзельнік паездкі Віктар Карняенка. – Гэта праграма для навучэньня беларускіх студэнтаў, якіх павыключалі зь беларускіх ВНУ за ўдзел у палітычнай дзейнасьці. Мы будзем прасіць польскі бок па магчымасьці дапамагаць нашым юнакам і дзяўчатам лепш акліматызавацца ў чужой краіне”.
Спадар Карняенка таксама паведаміў, што сёньня ж у Міністэрстве замежных справаў Польшчы з удзелам дэлегацыі АДС пройдзе дыскусія аб палітычнай сытуацыі ў Беларусі.
У Варшаву, акрамя Віктара Карняенкі, прыехалі Лявон Баршчэўскі, Сяргей Калякін, Анатоль Лябедзька і Анатоль Ляўковіч.
Цікава, што спадар Лябедзька пэўны час быў невыязным за межы Беларусі. На пытаньне “Свабоды”, як сустаршыня АДС здолеў патрапіць у Варшаву, спадар Карняенка сказаў, што “гэта тэма не для размовы па тэлефоне”.
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме
12 января 2025
« | Январь 2025 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | ||
6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 |
13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 |
20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 |
27 | 28 | 29 | 30 | 31 |