18:30 21.05.2008 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Тры Алесі зьбіраюцца на суд
16:40, 21 Мая |
23 траўня працягнецца ганебны суд па справе “14-ці”. Напярэдадні суду мы правялі кароткае апытаньне грамадска-палітычных лідараў. Мы задалі ім пытаньне: “Чаму Вы пойдзеце на суд па справе 14-ці, які будзе праходзіць 23 траўня?”
Аляксандар Бухвостаў, старшыня аргкамітэту Партыі працоўных: “Я пайду на суд з простай мэтаю: падтрымаць гэтых людзей”.
Алесь Бяляцкі, старшыня праваабарончага цэнтру “Вясна”: “На жаль, у гэты дзень я буду ў камандзіроўцы, таму быць не змагу. Але буду прысутнічаць на судовых паседжаньнях на наступным тыдні, бо лічу, што вельмі важна і нават неабходна падтрымаць моладзь”.
Алесь Каліта, старшыня “Моладзі БНФ”: “Лічу, што людзі, якіх зараз будуць судзіць, асобы духоўна моцныя, і падтрымка ім ня вельмі патрэбная; тым ня менш, праява салідарнасьці сама па сабе рэч добрая. Да таго ж нашым палітыкам не пашкодзіць прыйсьці на такі працэс. Думаю, што дапамога з боку палітыкаў, партый і арганізацый лепей праявіцца не ў простым стаяньні пад сьценамі суда, а ў прыцягненьні ўвагі грамадства і вонкавай дапамогі праз свае крыніцы ўплыву”.
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме
12 января 2025
« | Январь 2025 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | ||
6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 |
13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 |
20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 |
27 | 28 | 29 | 30 | 31 |