19:30 20.05.2008 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
На Віцебшчыне сухотнікі абвясцілі галадоўку
17:24, 20 Мая | Наталля Якавенка,
У Багушэўскай абласной сухотнай лякарні (гарадскі пасёлак Багушэўск), што ў Сенненскім раёне на Віцебшчыне, усчаўся бунт. Пацыенты незадаволеныя ўмовамі знаходжання тут і абыходжаннем з імі медперсаналу лякарні, у якой на 320 месцаў - 500 хворых, прычым у аддзяленні, дзе з 78 чалавек - 24 жанчыны, а астатнія мужчыны, маюцца толькі адна ванна і адзін душ, якімі да таго ж амаль немагчыма карыстацца.
Пры антысанітарных умовах і нішчымнай ежы за год у лякарні памерлі 67 чалавек. На сённяшні дзень 100 чалавек – 70 мужчын і 30 жанчын, псіхічна хворыя ды інфікаваныя палачкай Коха, утрымліваюцца ў лякарні за кратамі і не маюць ніякага догляду. Гэтыя 100 чалавек ужо абвясцілі галадоўку, астатнія могуць далучыцца ў любы момант.
Найбольш актыўных, хто адкрыта выказвае незадавальненне, выпісваюць. Так, 19 траўня з адкрытай формай сухотаў выпісалі Наталлю Драбышэўскую.
Паводле яе слоў, “у палатах па падлозе, сценах і ложках бегаюць пацукі з прусакамі. Ноччу даводзіцца накрывацца з галавой - хавацца ад іх. А кіраўніцтва лякарні не звяртае на гэта ніякай увагі”.
Жанчыну, якая мае дваіх непоўнагадовых дзяцей і стварае пагрозу для здароўя іншых людзей, выпісалі насуперак прававым і медычным нормам. Наталля Драбышэўская наважаная пісаць скаргу ў абласную пракуратуру і ўпраўленне аховы здароўя. У хуткім часе за ёй пойдуць іншыя хворыя Багушэўскай сухотнай лякарні.
Нагадаем, што на пачатку года галадавалі 150 сухотнікаў Наваеленскай лякарні, што ў Дзятлаўскім раёне Гродзенскай вобласці.
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме
12 января 2025
« | Январь 2025 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | ||
6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 |
13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 |
20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 |
27 | 28 | 29 | 30 | 31 |