20:00 16.05.2008 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Свабоду Віктару Хурсіку!
15:46, 16 Мая |
Мы абураны незаконнымі затрыманнем і 15-суткавым арыштам вядомага беларускага журналіста і публіцыста Віктара Хурсіка. Гэта расправа за друкаванне праўды пра падзеі апошняй вайны, у тым ліку пра зверствы савецкіх партызанаў над мірнымі беларускімі грамадзянамі, як у вёсцы Дражна Стара-Дарожскага раёну 14 красавіка 1943 г.
Нагадаем, што памяць 25 жыхароў вёскі была ўшанавана 19 красавіка 2008 г. усталяваннем і асвячэннем крыжа Св. Ефрасінні Полацкай – патронкі Беларусі.
На жаль, гэты крыж быў дэмантаваны ўладамі, а ўдзельнікі ўшанавання памяці закатаваных беларусаў сутыкнуліся з жорсткімі рэпрэсіямі з боку ўладаў. Трэба спыніць гэты прававы беспрадзел.
Зараз не зморчны час сталінізму, а XXI стагоддзе.
Таму мы патрабуем:
Аднаўлення і паўторнага асвячэння крыжа Св. Ефрасінні Полацкай на могілках у в. Дражна Стара-Дарожкага раёну.
Неадкладнага вызвалення Віктара Хурсіка.
Спынення пераследу іншых удзельнікаў усталявання крыжу 19 красавіка 2008 г.
Прыцягнення да адказнасці кіраўніцтва Стара-Дарожскага райвыканкаму, міліцыі, суду за грубейшыя парушэнні беларускага заканадаўства і здзеку над нацыянальнымі традыцыямі і народнай памяцю беларусаў.
Мы звяртаемся да Філарэта, Мітрапаліта Мінскага і Слуцкага, Патрыяршага Экзарха усея Беларусі з просьбай аб патрымцы гэтых законных патрабаванняў.
Прынята на паседжанні секцыі «Мемарыял» БДТАПГК 15.05.2008
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме