23:16 15.05.2008 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"

Жыхары сталіцы смяюцца з Лукашэнкі

21:28, 15 Мая |

На фота: Дык падобныя ці не?

Актывісты грамадзянскай ініцыятывы «Бунт» сёння правялі незвычайнае сацыялагічнае апытанне. Ля гандлёвага дому «На Нямізе» яны прапаноўвалі людзям адказаць на пытанне «Ці падобныя гэтыя людзі?», ацаніўшы характэрныя партрэты дыктатараў Гітлера, Сталіна, Лукашэнкі: з дзецьмі, у вайсковых строях і інш. «Трэба зазначыць, што людзі вельмі жвава рэагавалі на малюнкі, смяяліся. Адказ "Не падобныя" даў толькі 1 (!) чалавек з паўсотні апытаных», — паведамляе прэсавая служба «Бунту».

Акрамя таго, актывісты раздавалі ўлёткі: «Наш абавязак — вызваліць Беларусь ад дыктатуры. Перамаглі фашызм — пераможам і лукашызм!»

Дасягнуць заяўленай мэты, праўда, «бунтаўцы» пакуль што не далі рады. «Наша ніва» паведаміла, што «праз некалькі хвілін акцыя была спынена міліцыяй, а два яе ўдзельнікі адвезены ў РУУС».



Источник: Объединенная Гражданская Партия

  Обсудить новость на Форуме