00:00 15.05.2008 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
С.Калякин:<br>О бойкоте выборов заявляют слабые политики
20:41, 14 Мая |
Ряд представителей демократических сил Беларуси призвали оппозицию к бойкоту выборов в Палату представителей, запланированных на сентябрь. Как заявил координатор «Хартии’97» Дмитрий Бондаренко, «власти поставили на диалоге и демократизации крест и развязали настоящий террор против политической оппозиции".
О бойкоте выборов сообщил Молодой фронт, объяснив этот шаг нежеланием властей обеспечить "прозрачный избирательный процесс". "В результате выборов ничего измениться не может. Мы в этом убеждены. Изменить все может только площадь", — подчеркнул в интервью БелаПАН один из лидеров МФДмитрий Федорук. Сценарий объединенных демократических сил проведения политической кампании "Парламентские выборы" он назвал абсолютно проигрышным.
Лидеры ОДС озвучили свое отношение к идее бойкота. Предлагаем вниманию их комментарии, которые публикует сайт .
С.Калякин: О бойкоте выборов заявляют слабые политики
Первый секретарь Центрального комитета Партии коммунистовБеларуси Сергей Калякин утверждает, что “люди, которые заявляют о бойкоте, ничего из себя не представляют как политические силы в Беларуси, ничего другого не могут, не умеют и не делают”.
“Они не могут участвовать в выборах, у них на это нет ни возможностей , ни средств. Поэтому они говорят о бойкоте, который просто будет их уходом на этот период с политической арены”, — утверждает лидер коммунистов.
“Я считаю, что бойкот в белорусских условиях — очень большая глупость. И это доказала история, когда в 2000 году часть политических партий отказалась от участия в выборах, тоже объявив бойкот. Они потеряли по крайней мере 5 лет активной политической деятельности. Поэтому я отношусь к бойкоту очень отрицательно”.
А.Лябедзька: Пытанне пра байкот выбараў трэба было ўздымаць год таму
— Менавіта год таму была дыскусія па гэтаму пытанню, былі розныя падыходы. Але калі паклалі ўсе аргументы на шалі вагаў, то высветлілася, што ўсё ж такі больш аргументаў за тое, каб удзельнічаць у той кампаніі, каб выкарыстаць яе мажлівасці для камунікацыяў з людзьмі. Але пры гэтым не варта забывацца на тое, што Аб’яднаныя дэмакратычныя сілы пакінулі за сабой права зняць сваіх кандыдатаў за некалькі дзён да галасавання, — заявіў у інтэрв’ ю інфармацыйнай групе АДС лідэр Аб’яднанайграмадзянскай партыіАнатоль Лябедзька.
Паводле палітыка, тыя, хто заклікаюць да байкоту выбараў у Палатупрадстаўнікоў, не могуць зразумець адну простую рэч — “ва ўмовах інфармацыйнай блакады заклік не ісці галасаваць не будзе пачуты большасцю выбаршчыкаў”. Акрамя таго, як адзначыў А.Лябедзька, сітуацыя 2008 году прынцыпова адрозніваецца ад 2000-га, калі апазіцыя байкатавала парламенцкія выбары.
— Тая кампанія была досыць паспяховай і шмат у якіх акругах выбары не адбыліся. Таму ўлады былі вымушаныя займацца прыпіскамі. Зараз жа галасы ніхто не лічыць. І калі апазіцыя адмовіцца ад удзелу ў выбарах, улады ёй будуць толькі ўдзячны, бо не трэба будзе нічога фальсіфікаваць, — дадаў лідэр АГП.
Л.Баршчэўскі: Партыец і грамадскі дзеяч не можа байкатаваць выбары
Старшыня Партыі БНФЛявон Баршчэўскі супраць байкатавання парламенцкіх выбараў.
“Байкатаваць выбары можа толькі нейкі індывід, які выступае незалежна ад палітычнай групоўкі ці аб’яднання, — лічыць лідэр БНФ.— Калі ж чалавек прадстаўляе партыю ці грамадскую сілу, ён не можа байкатаваць, бо выбары — рэдкая магчымасць данесці да грамадства незалежную інфармацыю і незалежную прэсу (газеты “Народная воля” і “Наша Ніва”), пашырыць кола падпісчыкаў незалежных выданняў”.
“Пракукарэкаць байкот, — кажа Лявон Баршчэўскі, — проста, не маючы сродкаў для яго правядзення. Фактычна пра байкот змогуць даведацца толькі 24% палітычна актыўнага насельніцтва, усе астатнія 86% пойдуць на выбары”.
С.Шушкевіч: У існуючых умовах немагчыма займацца выбарамі
Станіслаў Шушкевіч, старшыня Беларускай сацыял-дэмакратычнайГрамады, звяртае ўвагу на надзвычайную важнасць абмеркавання пытанняў восеньскіх парламенцкіх выбараў на агульным пасяджэнні АДС.
“Мы звярнуліся ў Цэнтрвыбаркам, каб у адпаведнасці з існуючым заканадаўствам вызначыць парадак правядзення падліку галасоў і прысутнасці наглядальнікаў”, — кажа С.Шушкевіч. — Але жанчына, якая ў свой час незаконна заняла месца старшыні выбарчай камісіі, падставіўшы Ганчара пад знікненне (Л.Ярмошына), адказала, што ўсё, што яна робіць, значна лепей таго, што мы прапануем. Таму пытанне выбараў стаіць востра і патрабуе сумеснага абмеркавання сярод дэмакратычных сілаў”.
А.Ляўковіч: Байкот выбараў — правакацыя
На думку першага намесніка старшыні Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Анатоля Ляўковіча, байкот выбараў у Беларусі здзейсніць немагчыма.
Байкот магчымы толькі тады, лічыць А.Ляўковіч, калі ў дэмакратычных сіл Беларусі будзе “моцны рэсурс, і людскі, і іншы”.
Што трэба разумець пад байкотам? “Калі разумець тое, што я не пайду на выбары, а пасяжу на канапе, пап’ю каву і паабураюся тым, што ў нас няма выбарчай кампаніі, то гэта не байкот. А рэальны байкот — калі большасць свядома не ідзе на выбары, — кажа Анатоль Ляўковіч, — калі на выбарчыя ўчасткі не прыходзіць больш паловы насельніцтва”.
Ці магчыма гэта ў нашай краіне? На думку палітыка, немагчыма. Пры той палітычнай сітуацыі, што ёсць на сённяшні дзень у Беларусі, байкатаванне выбараў не адбудзецца.
“Трэба быць адэкватнымі палітыкамі. Ставіць перад сабой мэты і задачы, якія нельга выканаць, гэта заведама пройгрышная пазіцыя. Таму заклікі да байкатавання выбараў я разглядаю як правакацыю”, — тлумачыць Анатоль Ляўковіч.
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме