16:16 10.05.2008 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Аб’яднаныя дэмакратычныя сілы адсвяткавалі Дзень Перамогі
14:51, 10 Мая | Інфармацйны цэнтр АДС
Сярод камуністаў-калякінцаў было шмат ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, якія па палітычных матывах адмовіліся прымаць удзел у афіцыйных мерапрыемствах. Пасля таго, як ланцуг з супрацоўнікаў спецслужбаў у цывільным расступіўся, сябры ПКБ змаглі патрапіць на плошчу. Пасля ўскладання кветак Сяргей Калякін выступіў з невялікай прамовай: павіншаваў ветэранаў са святам і пажадаў моцнага здароўя.
Пасля лідэр камуністаў пагутарыў і з прэсай. Ён, у прыватнасці, асудзіў улады за спробы манапалізаваць Дзень Перамогі і падзяліць ветэранаў на “правільных і няправільных”:
- Яны хочуць шмат якія рэчы прыватызаваць. І нават спрабуюць даказаць, што перамога ў той страшнай вайне належыць ім. Але гэта агульнанароднае свята, якое адзначаеца не толькі ў Беларусі, але і ва ўсім свеце.
Праз дзесяць хвілін кветкі прыйшлі ўскласці прадстаўнікі АГП на чале са старшынём партыі Анатолем Лябедзькам. Са сваёй акцыі яны зрабілі невялікае відовішча, разгарнуўшы перад абеліскам партыйны сцяг. Пра свае адносіны да 9 траўня Анатоль Лябедзька сказаў так:
- Беларусь як краіна не святкуе гэтае свята. Яго адзначаюць людзі, сем’і. Таму што вельмі няшмат ёсць сямей, якія не атрымалі б з фронту пахаронку. Але нельга святкаваць перамогу над фашызмам пад сцягамі лукашызму. Бо тое, што зараз адбываецца ў краіне, вельмі нагадвае той самы фашызм.
Міліцыянеры ў акцыю апазіцыі не ўмешваліся.
Нагадаем, што напярэдадні традыцыйна кветкі да помніка ваяроў на Вайсковых могілках усклалі сацыял-дэмакраты з партыі Грамада, якую ўзначальвае Аляксандр Казулін.
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме