00:30 03.05.2008 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
“У пастарунку я заступіўся за цяжарную жанчыну”
20:30, 2 Мая | Віталь Гарбузаў,
Учора у РАУСе Першамайскага раёна Мінска апынуўся журналіст газеты “Белорусы і рынок” Генадзь Барбарыч.
Каля 30 актывістаў грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» былі затрыманыя ўчора каля Нацыянальнай бібліятэкі ў Менску, на месцы святкавання афіцыйнымі прафсаюзамі Першамая. Сярод затрыманых – Зміцер Бародка, Яўген Афнагель, Андрэй Бабіцкі, лідэры «Маладога Фронту» Зміцер Дашкевіч, Артур Фінькевіч, Зміцер Федарук, кіраўнік Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная Грамада) Мікола Статкевіч.
Усіх даставілі ў РАУС Першамайскага раёна. У сваю чаргу паплечнікі затрыманых вырашылі проста ля сцен РАУС зладзіць акцыю ў іх падтрымку. Сведкам гэтага быў у тым ліку і Генадзь Барбарыч. “Маладыя людзі сталі ў ланцуг, дасталі партрэты палітзняволеных... Літаральна праз некакалькі хвілін з будынку РАУСа павыскоквалі спецназаўцы, — распавёў карэспандэнту "Народнай волі” Барбарыч. – Некаторыя маладзёны кінуліся ўцякаць, а некалькі чалавек, пераважна дзяўчаты, засталіся на месцы. Я назіраў за гэтым з боку, але спецназаўцы разбірацца не сталі і запрасілі мяне прайсці разам з імі”.
Затрыманых змясцілі ў актавай зале: “Я стаў перапісваць іх прозвішчы, — працягвае Генадзь. — І тут два чалавека ў цывільным заўважылі ў дзяўчат бел-чырвона-бела сцяг. Яны спрабавалі вырваць яго сілай, але дзяўчаты ўпіраліся. Адна з іх, Вольга Жураўлёва – цяжарная, яе штурхалі... Я не вытрымаў, падыйшоў і запытаўся ў “цывільных”: “Што вы робіце?” Тыя, даведаўшыся, што я журналіст, схапілі мяне за адзенне і папрасілі сыйсці з актавай залы. Пратакол на мяне не складаўся. Праз некаторы час выпусцілі і затрыманых разам са мной маладых людзей”.
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме