22:15 02.05.2008 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Да такога не даходзіла нават у часе халоднай вайны
20:23, 2 Мая | Алесь Дашчынскі,
Апошнія падзеі ў белауруска-амэрыканскіх дачыненьнях камэнтуе намесьнік старшыні БСДП(Грамада) Ігар Рынкевіч.
Рынкевіч: “ЗША як найвялікшая дэмакратычная краіна сьвету найбольш пасьлядоўна абараняла правы чалавека і дэмакратыю ў Беларусі. І гэта пасьлядоўнасьць прывяла да таго, што Лукашэнка вырашыў кінуць выклік ЗША і пачаў эскаляцыю пэўных патрабаваньняў, думаючы, што можна вось так за вусы моцную дзяржаву, тыгра. ЗША прыйшлі да таго, што зьбіраюцца спыніць дыпстасункі. Да такога не даходзіла нават у часе халоднай вайны паміж СССР і ЗША. Калі разрываюцца дыпстасункі – гэта сьведчаньне аб варожых адносінах паміж краінамі. Лукашэнка ня можа адказваць за ўвесь беларускі народ, вырашаць за нас, даводзіць да такога стану адносіны з ЗША і краінамі дэмакратычнага сьвету.
Салідарнасьць ЗША і краін Эўразьвязу выходзіць наперад. І калі Лукашэнка даведаўся, што эўрапейскія краіны паступова ідуць на такі варыянт стасункаў, як і ЗША, гэта магло яго спалохаць і вымусіць да пэўных саступкаў.
Але галоўная саступка – каб не было ў Беларусі палітвязьняў. Палітычна матываваныя прысуды да прафэсара Казуліна, Кіма і Парсюкеівча відавочныя для юрыстаў і праваабаронцаў. Таму калі й будзе кампраміс, то ён хутчэй за ўсё будзе зьвязаны з праблемай вызваленьня Аляксандра Казуліна і спыненьня крымінальнага перасьледу дэмакратычных актывістаў”.
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме
12 января 2025
« | Январь 2025 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | ||
6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 |
13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 |
20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 |
27 | 28 | 29 | 30 | 31 |