21:15 02.05.2008 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Зімоўскі згодны правесці тэледэбаты па "справе Казуліна"
19:49, 2 Мая |
Белтэлерадыёкампанія не супраць правесці адкрытыя тэледэбаты наконт наяўнасці палітвязняў у нашай краіне. Такі адказ атрымаў ад яе старшыні Аляксандра Зімоўскага юрыст Ігар Рынкевіч.
Рынкевіч: "Для таго каб правесці адпаведныя адкрытыя тэледэбаты, як у іх рэдакцыі абазначана, "па крымінальнай справе Аляксандра Казуліна", трэба мець матэрыялы крымінальнай справы. І калі гэтае патрабаванне будзе выкананае, то можна і па сутнасці вырашаць гэтую праблему".
Былы адвакат Аляксандра Казуліна гатовы прадаставіць тэлебачанню матэрыялы ад імя абаронцаў палітвязня. Аднак дагэтуль няма адказу ад міністра ўнутраных спраў Уладзіміра Навумава, з якім Рынкевіч і хацеў зладзіць тэледэбаты наконт наяўнасці палітвязняў у Беларусі. Гэта было выклікана заявай Навумава, што ў Беларусі такіх няма.
Зварот Рынкевіча быў адпраўлены яшчэ 25 сакавіка. Юрыст нагадвае, што прайшоў месяц, які, паводле закону, адводзіцца на разгляд зваротаў грамадзян. Ён не выключае, што будзе патрабаваць ад Навумава адказу ўсімі законнымі сродкамі.
Згадаўшы прапанову Навумава зладзіць марафон вакол возера Нарач, Рынкевіч прапанаваў зладзіць такі ж паход па маршруце Мінск — калонія "Віцьба-3". Нагадаем, што менавіта там адбывае пакаранне экс-кандыдат у прэзідэнты Аляксандр Казулін, асуджаны на пяць з паловай гадоў зняволення.
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме