19:15 30.04.2008 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Лябедзька: Улада імкнецца ўздзейнічаць на незалежную інфармацыйную прастору
17:54, 30 Апреля |
“У Беларусі з’явіўся першы прэцэдэнт, звязаны з інфармацыйнымі інтэрнет-рэсурамі”, — заявіў лідэр Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька на прэсавай канферэнцыі ў штабкватэры партыі.
Паводле кіраўніка АГП, “палітычным, а не юрыдычным” было судовае рашэнне, звязанае з веб-сайтам , які змясціў артыкул “Сям’я” робіць бізнес пад надзейным дахам дзяржавы”, дзе згадваецца “сямейны бізнес” розных чыноўнікаў, у прыватнасці старшыні Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Леаніда Козіка. Да судовай адказнасці за абразу дзелавой рэпутацыі яго сына, Андрэя Козіка, кіраўніка юрыдычнай групы “Аргумент”, была прыцягнута АГП, прыхільнікі якой стварылі сайт .
Аднак партыя не з’яўляецца ўладальнікам гэтага сайта і не павінна адказваць за змешчаныя там матэрыялы. “Мы разглядаем яго як незалежны інфармацыйны рэсурс, у якім змяшчаецца невялікая доля інфармацыі пра дзейнасць партыі”, — сказаў А.Лябедзька, які патлумачыў узнікшую сітуацыю імкненнем дзяржавы “знайсці рычагі ўздзеяння на інфармацыйную прастору”.
Разам з тым кіраўнік АГП заявіў, што суддзі, якія выносяць палітычна матываваныя рашэнні па грамадзянскіх справах, мусяць быць пакараныя: “Апошнія падзеі даюць прававыя, палітычныя, маральныя падставы складаць спісы суддзяў, што вынеслі палітычна матываваныя прысуды Кіму, Парсюкевічу, астатнім фігурантам па “справе 14-ці”, і дамагацца ўвядзення супраць гэтых суддзяў адпаведных кропкавых санкцый”.
Інфармацыйны цэнтр АДС
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме
12 января 2025
« | Январь 2025 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | ||
6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 |
13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 |
20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 |
27 | 28 | 29 | 30 | 31 |