13:15 13.03.2012 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Злотнікаў: Зноў сарвацца ў інфляцыю вельмі лёгка (Відэа)
Камерцыйныя банкі прапаноўваюць беларусам уклады пад 50 % і нават вышэй, што выклікала сур’ёзны прыток сродкаў ад насельніцтва. Эканаміст Леанід Злотнікаў папярэджвае: у любы момант сітуацыя можа стаць цалкам супрацьлеглая.
Адток грошай з банкаў і масавае скуплянне валюты могуць прывесці да чарговага крызісу. “У такой сітуацыі, у якой аказалася краіна, вельмі лёгка “сарвацца” ў інфляцыю, і тады яна будзе прыкладна такая ж, як і летась”, – мяркуе эксперт.
“Насельніцтва і спекулянты пачалі актыўна ўкладаць грошы ў дэпазіты, у банках з’явіліся вольныя грошы, якія няма куды ўкласці, – гаворыць Леанід Злотнікаў. – У Беларусі няма такіх эфектыўных праектаў, каб укласці гэтыя грошы і не збанкрутаваць, таму цяпер банкі не ведаюць, куды падзець грошы”. Паводле эканаміста, гэтыя сродкі спрабаваў прыцягваць Нацыянальны банк, але ў выніку яшчэ больш эканоміка “напампоўвалася” грашыма.
Каб вырашыць гэтую праблему, галоўны банк краіны зніжае стаўку рэфінансавання, што ў сваю чаргу адбіваецца зніжэннем адсотку, пад які банкі прапаноўваюць уклады. “Можа распачацца адток грошай з банкаў – перадусім спекулятыўных грошай. І тады сітуацыя можа перакуліцца, і насельніцтва пачне вызваляцца ад дэпазітаў – забіраць свае грошы і вызваляцца ад беларускіх рублёў. Тады ўзляціць курс валюты”, – дадаў эксперт.
Што да магчымага ўзроўню інфляцыі, Леанід Злотнікаў падкрэслівае, што паводле планаў ураду, гэты паказчык дасягне 22 %. “Але была вельмі цікавая заява аднаго з намеснікаў міністра эканомікі – пра тое, што сёлета намінальны заробак вырасце на 70 %, а рэальны – на 5 %. Гэта значыць, што інфляцыя будзе каля 65–70 % нават паводле чаканняў Мінэканомікі”, – зазначыў эксперт.
З пачатку года інфляцыя склала 3,5 %.
Обсудить новость на Форуме
14 декабря 2025
| « | Декабрь 2025 |
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 |
| 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 |
| 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 |
| 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 |
| 29 | 30 | 31 |