19:30 12.04.2012 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Злотнікаў: Справа не ў высокіх коштах, а ў маленькіх заробках (відэа)
Чаму кошты на паліва рэгулярна растуць, а прыбыткі беларусаў у найлепшым выпадку застаюцца такімі самымі?
«Пакуль у нас такая эканоміка, можна да бясконцасці задаваць пытанні – чаму растуць кошты на тое і на тое? Ад гэтага нічога не будзе змяняцца», – упэўнены эканаміст Леанід Злотнікаў.
Чарговае павышэнне коштаў на бензін і дызельнае паліва канцэрн «Белнафтахім» чарговы раз патлумачыў неабходнасцю «паэтапнага збліжэння цэнаў на тавары ў краінах Мытнага саюзу і павышэння эфектыўнасці працы беларускіх нафтаперапрацоўчых заводаў». Кошты паліва выраслі на 5–12 %.
«Трэба ставіць пытанне па-іншаму. Рэч не ў тым, чаму кошты павышаюцца. Трэба ставіць пытанне па-іншаму: чаму беларусы так мала зарабляюць, што не могуць сабе дазволіць купляць гэты бензін за тыя самыя кошты, што і суседзі? – упэўнены Леанід Злотнікаў. – Таму беларусы бяднейшыя, бо эканоміка неэфектыўная. У іншых краінах, што больш заможныя, адзін працаўнік можа стварыць больш тавараў».
Паводле паведамленняў «Белнафтахіму», кошты на паліва ў Расеі ніжэйшыя на 15–18 %. А вось розніца ў заробках – яшчэ большая. «Сярэдні заробак у Расеі – каля 800 долараў, а ў нас – 350–400 долараў, і мы не можам хутка дагнаць Расею», – падкрэсліў Леанід Злотнікаў.
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме
27 декабря 2024
« | Декабрь 2024 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | ||||||
2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 |
9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 |
16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 | 22 |
23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 | 29 |
30 | 31 |