18:31 22.07.2009 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Злоўлены меркаваны забойца журналіста Гангадзэ
Супрацоўнікі Генэральнай пракуратуры Ўкраіны разам з прадстаўнікамі службы бясьпекі затрымалі колішняга кіраўніка крымінальнай выведкі МУС Украіны Аляксея Пукача, якога абвінавачваюць у забойстве журналіста Георгія Гангадзэ.
Пукача затрымалі 21 ліпеня ў Жытомірскай вобласьці. Цяпер ён знаходзіцца ў Галоўным сьледчым упраўленьні Генпракуратуры.
Летась апэляцыйны суд Кіеву прызнаў вінаватымі ў забойстве журналіста трох колішніх супрацоўнікаў дэпартамэнту зьнешняга назіраньня і крымінальнай выведкі МУС Украіны. Іх прысудзілі да 12 і 13 гадоў пазбаўленьня волі.
Яшчэ адзін абвінавачаны – колішні кіраўнік гэтага дэпартамэнту Аляксей Пукач – знаходзіўся ў вышуку. Замоўнікі забойства дагэтуль невядомыя.
Генэральны пракурор Аляксандар Мядзьведзька заяўляў, што зьнікненьне Пукача, а таксама гібель колішняга міністра ўнутраных справаў Юр’я Краўчанкі ўскладняе расьследваньне крымінальнай справы пра арганізатарў забойства журналіста Гангадзэ.
Гангадзэ зьнік 16 верасьня 2000 году ў Кіеве. У лістападзе таго ж году ягонае абезгалоўленае цела было знойдзена ў лесе. Неўзабаве пасьля гэтага былы маёр дзяржаховы Мікалай Мельнічэнка абнародваў запісы, нібыта зробленыя ў габінэце тагачаснага прэзыдэнта Ўкраіны Леаніда Кучмы. На стужцы голас, падобны да Кучмавага, дае загад «разабрацца з журналістам».
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме
10 января 2025
« | Январь 2025 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | ||
6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 |
13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 |
20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 |
27 | 28 | 29 | 30 | 31 |