15:16 12.10.2009 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Журналісту газеты “Беларусы і рынак” Генадзю Барбарычу разбілі вокны

Генадзь Барбарыч узгадвае, што тое самае ўжо было ў 2002 годзе пасля публікацыі пра забойства актывіста РНЕ.
Інцыдэнт адбыўся ў ноч з пятніцы на суботу. Як распавёў Радыё Рацыя журналіст, пасля разбіцця вакна невядомыя вярнуліся і паспрабавалі выцягнуць з кватэры бутэльку з адбіткамі пальцаў.
- Папярэдне я прыехаў з лецішча і заўважыў, што фортка ў спальні была адчынена. Я не стаў звяртацца ў міліцыю, бо падумаў, што раптам шпінгалет адарвала ветрам. Але прыкладна а 12-й гадзіне ночы я пачуў моцны ўдар па падваконні – бутэлька, засталася у самім шкле, а ад вокнаў адбягаў малады чалавек у чорнай курцы і чорнай вязанай шапачцы.
На раніцу пасля інцыдэнту Генадзь Барбарыч звярнуўся да міліцыянтаў, якія вынялі бутэльку з пад піва, якую пасля нападу невядомыя спрабавалі выцягнуць з кватэры.
Адметна, што гэта ўжо другі падобны выпадак – першая правакацыя ў адносінах супрацоўніка аддзелу палітыкі незалежнай эканамічнай газеты “Беларусы і рынак” адбылася ў 2002 годзе, калі журналіст, працуючы ў інфармацыйнай кампаніі БелаПАН, напісаў артыкул пра забойства пад ягонымі вокнамі актывіста незарэгістраванай групоўкі “Русское национальное единство”.
Обсудить новость на Форуме
17 декабря 2025
| « | Декабрь 2025 |
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 |
| 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 |
| 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 |
| 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 |
| 29 | 30 | 31 |