15:15 15.03.2012 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Жанна Літвіна – таксама невыязная
Раніцай 15 сакавіка старшыня ГА “БАЖ” павінна была вылецець у Варшаву з аэрапорту “Мінск-2”. Пры праходжанні пашпартнага кантролю памежнікі заявілі ёй, што яна “часова невыязная”, а таксама паставілі ў яе пашпарт штамп аб адмове ў выезде з краіны.
“Па горкай іроніі гэта адбылося якраз у Дзень Канстытуцыі, артыкул 30-ы якой гарантуе грамадзянам краіны свабоду перасоўвання”, - адзначыла ў гутарцы з прэс-службай ГА "БАЖ" Жанна Літвіна. “Як бачым, спіс тых, каму адмоўлена ў праве пакідаць краіну, пашыраецца, і канфлікт паглыбляецца. Зараз для нас галоўнае - дамагчыся інфармацыі пра тое, хто тыя спісы складаў і на якой падставе”, - падкрэслівае Літвіна.
Таксама сёння ўначы адмовілі ў выездзе з краіны афіцыйнаму прадстаўніку тэлеканалу "Белсат" у Мінску Міхасю Янчуку. Спадару Янчуку таксама паставілі штамп у пашпарце аб адмове ў выездзе.
Нагадаем, 14 сакавіка за межы Беларусі не дазволілі выехаць шэф-рэдактару газеты “Наша Ніва” Андрэю Дынько, а 11 сакавіка – яшчэ аднаму сябру ГА “БАЖ”, праваабаронцу Валянціну Стэфановічу. Абодва скіроўваліся ў Літву.
Акрамя таго, не змог атрымаць беларускай візы супрацоўнік Радыё “Свабода” з Прагі, перакладчык Сяргей Шупа, які 22 сакавіка меў весці ў Мінску прэзентацыю кнігі.
Пачынаючы з 7 сакавіка не далі выехаць з Беларусі некалькім грамадскім дзеячам і палітыкам: лідару Аб’яднанай грамадзянскай партыі (АГП) Анатолю Лябедзьку, кіраўніку партыі “Справядлівы свет” Сяргею Калякіну, сябру партыі Віктару Карняенку, кіраўніку РПГА “Беларускі Хельсінкскі камітэт” Алегу Гулаку.
На мяжы ўсім раяць звяртацца ў Дэпартамент па грамадзянстве і міграцыі МУС па месцы жыхарства. Між тым, 13 сакавіка начальнік Дэпартаменту па грамадзянстве і міграцыі МУС Аляксей Бягун на просьбу “Еўрарадыё” пракаментаваць сітуацыю з «чорным спісам» беларускай апазіцыі заявіў, што ў яго “няма адпаведнай інфармацыі па гэтым пытанні”, і што звяртацца па тлумачэнні неабходна да тых, хто выносіў рашэнне пра абмежаванне права гэтых людзей на выезд. У мясцовых аддзелах па грамадзянстве і міграцыі таксама не прадастаўляюць інфармацыі пра нявыезд, српасылаючыся на “збоі” ў праграме з базай нявыязных. (Адзінае пакуль выключэнне – Алег Гулак, якому паведамілі пра яго прысутнасць у спісе невыязных за дзень да меркаванай паездкі – 13 сакавіка.)
Нагадаем, што 29 лютага партал TUT.BY са спасылкай на “крыніцу, блізкую да кіраўніцтва краіны”, паведаміў, што створаны спіс са 108-і невыязных — людзей, якія нібыта заклікалі да ўвядзення санкцый супраць Беларусі. У іх ліку называліся былы старшыня Вярхоўнага Савета Станіслаў Шушкевіч, старшыня Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў Аляксандр Ярашук і старшыня ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” Жанна Літвіна.
Напярэдадні, 27 лютага, Савет міністраў замежных спраў краін Еўразвязу прыняў рашэнне пра пашырэнне спіску беларускіх чыноўнікаў, на якіх распаўсюджваюцца візавыя санкцыі. У адказ беларускае МЗС вырашыла адклікаць беларускіх амбасадараў з Варшавы і Бруселю і рэкамендавала Польшчы і ЕС адклікаць сваіх амбасадараў з Мінска. Па выніках экстраных кансультацый у Бруселі 28 лютага было прынята рашэнне аб адкліканні з Мінска кіраўнікоў дыппрадстаўніцтваў усіх краін ЕС.
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме
26 декабря 2024
« | Декабрь 2024 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | ||||||
2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 |
9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 |
16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 | 22 |
23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 | 29 |
30 | 31 |