20:16 25.02.2009 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Жанна Літвіна:«Такімі дзеяннямі перакрэсліваюцца ўсе абвешчаныя добрыя намеры»
Старшыня БАЖ Жанна Літвіна каментуе судовае рашэнне аб прызнанні нумару «ARCHE» экстрэмісцкім:
«Па сваёй адыёзнасці сённяшняе рашэнне Брэсцкага суда можна параўнаць з сумнавядомымі падзеямі 27 сакавіка мінулага года. Год таму супрацоўнікі КДБ сталі выканаўцамі аперацыі па ператрусах і выманні тэхнікі ў журналістаў; у гэтым выпадку ініцыятыва судовага працэсу належала УКДБ па Брэсцкай вобласці.
Найбольш пытанняў выклікае тое, што суд вынес рашэнне без адпаведнай экспертызы, а таксама што паседжанне праходзіла ў закрытым рэжыме. Для мяне гэта сведыць пра жаданне прыхаваць сутнасць гэтага судовага працэсу ад грамадскасці.
Яшчэ больш абсурднай гэтая сітуацыя выглядае з улікам таго, што часопіс «ARCHE» — легальнае, зарэгістраванае выданне і, да таго ж, адзіны беларускі СМІ, запрошаны ў сетку еўрапейскіх інтэлектуальных часопісаў «Eurozine».
Гэта грубы наступ на свабоду выказвання замест павагі да правоў грамадзян на атрыманне інфармацыі. КДБ бярэ на сябе цэнзарскія функцыі і прысвойвае права на ісціну ў апошняй інстанцыі.
У мяне складваецца ўражанне, што ўнутры краіны існуюць пэўныя сілы, дзеянні якіх скіраваныя на блакаванне перамоўнага працэсу, супраць першых парасткаў узаемаразумення ў нашым грамадстве. Такімі дзеяннямі перакрэсліваюцца ўсе абвешчаныя добрыя намеры. Гэта ўдар па дыялогу, дэманстрацыя таго, што намаганні пэўных сілаў ужо зараз скіраваныя на яго згортванне».
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме
11 января 2025
« | Январь 2025 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | ||
6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 |
13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 |
20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 |
27 | 28 | 29 | 30 | 31 |