13:01 07.07.2010 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Жанна Літвіна: Апошнім часам медыясфера апынулася ў эпіцэнтры рэпрэсій…
Старшыня ГА «БАЖ» Жанна Літвіна выступіла з дакладам на Канферэнцыі Нацыянальнага форуму грамадзянскай супольнасці «Дарожная мапа Усходняга партнёрства для Беларусі», які 5–6 ліпеня прайшоў у Мінскім Міжнародным адукацыйным цэнтры імя Йаханэса Рау.
Прапануем фрагменты прамовы кіраўніка БАЖ:
Апошнім часам медыясфера апынулася ў эпіцэнтры рэпрэсій… На сённяшні дзень абмежаванні дзейнасці мас-медыя ў Беларусі адбываюцца шляхам абмежавання доступу да інфармацыі; створаны няроўныя эканамічныя ўмовы і ўведзена забарона на сістэму распаўсюду, якая ёсць даступнай для дзяржаўных СМІ.
Апошнім часам нас неверагодна трывожаць адкрытыя рэпрэсіі супраць журналістаў. Адзін з прыкладаў — на падставе крымінальнай справы, узбуджанай у абарону гонару і годнасці генерала КДБ, зараз чатыры мае калегі, якіх я лічу зоркамі беларускай журналістыкі (Святлана Калінкіна, Ірына Халіп, Марына Коктыш і Наталля Радзіна — прым. прэс-служба БАЖ), перажываюць вельмі складаны перыяд, звязаны з пастаяннымі допытамі. Пакуль яны фігуруюць у якасці сведак, але ўсё роўна гэта вельмі непрыемна: канфіскаваная тэхніка, якая ў межах справы ўжо пераведзена ў «рэчавыя доказы», таму ўсё гэта вельмі сумна…
Калі год назад пачыналася праграма «Усходняе партнёрства», калі Беларусь паставіла свой подпіс, было вельмі шмат аптымістычных надзеяў на тое, што гэтая праграма запрацуе. Тое, што прамаўлялася і дэкларавалася аб намерах, звязаных з паляпшэннем сітуацыі ў галіне СМІ, нашым урадам, на жаль, не выканана, у нас не назіраецца ніякіх прасоўванняў у бок пашырэння публічнасці…
Сёння караценька, але ўсё ж закранулі праблему неінфармаванасці, недасведчанасці нашага грамадства пра тое ж «Усходняе партнёрства». Без прэсы, без грамадзянскай супольнасці мы гэта не зробім у нашым грамадстве. Таму, каб нашы людзі валодалі інфармацыяй, мы вызначаем некалькі крокаў, якія неабходна здзейсніць у нашай дзяржаве, каб нейкім чынам выходзіць з гэтай сітуацыі.
Першае — роўныя эканамічныя ўмовы для ўсіх мас-медыя з рознай формай уласнасці. Гэта самае важнае і прынцыповае, каб разбурыць манаполію выканаўчае ўлады на інфармацыйную прастору.
Другая праблема па значнасці — доступ да інфармацыі. У нас існуе закон аб дзяржслужбе, які дазваляе абмяжоўваць доступ да інфармацыі журналістам…
Яшчэ існуе інстытут акрэдытацыі, які мы таксама адносім да блоку доступу да інфармацыі. Нашым калегам, якія працуюць на замежныя СМІ, адмаўляюць у акрэдытацыі і паралельна прыцягваюць да адказнасці за дзейнасць без акрэдытацыі. На сённяшні дзень атрымалі папярэджанні ад пракуратуры, следчых органаў, ад КДБ больш за дваццаць нашых калег.
Трэці момант — прывядзенне ў адпаведнасць з міжнароднымі нормамі і стандартамі беларускага заканадаўства. Гэта і закон «Аб сродках масавай інфармацыі», і закон аб супрацьдзеянні экстрэмізму. Неабходна прывесці да міжнародных стандартаў і нормаў і сферы прымянення гэтых законаў.
У якасці першых, прамежкавых індыкатараў, якія б сведчылі пра тое, што ў нас пачынаюцца нейкія станоўчыя працэсы, трэба разглядаць вяртанне адзінаццаці грамадска-палітычных газет у дзяржаўныя сістэмы распаўсюду «Белсаюздрук» і «Белпошта», а таксама заявачны прынцып акрэдытацыі журналістаў і спыненне ціску спецслужбаў на журналістаў і рэдакцыйныя калектывы.
Змяненне сітуацыі трэба пачынаць з рэфармавання медыя-сферы, якое павінна складацца з адмовы ад манаполіі ўлады ў інфармацыйнай прасторы. Са СМІ павінна быць знятая прапагандысцкая функцыя. І, канешне ж, раздзяржаўленне, дэманапалізацыя мас-медыя. Марылася б таксама аб інтэграцыі беларускіх мас-медыя ў сістэму еўрапейскіх каштоўнасцей. І, дарэчы, адным вельмі важным крокам было б стварэнне ў нашай краіне грамадскага тэле- і радыёвяшчання.
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме
29 декабря 2024
« | Декабрь 2024 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | ||||||
2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 |
9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 |
16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 | 22 |
23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 | 29 |
30 | 31 |