17:45 05.02.2009 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Зэльцэра абражаюць у турме

Дзярждэпартамэнт ЗША заявіў пра абразьлівае абыходжаньне з асуджаным амэрыканскім грамадзянінам Эмануілам Зэльцэрам у беларускай турме.
Заяву распаўсюдзіў тэлеканал FOX News са спасылкай на сьпікера Дзярждэпартамэнту ЗША Эндру Лэйна.
Прадстаўнік новай амэрыканскай адміністрацыі Лэйн у размове з тэлеканалам паведаміў, што супрацоўнікі амбасады ЗША ў Менску ў межах сваіх рэгулярных сустрэч з Зэльцэрам, выказалі пратэст у сувязі зь ягоным ўтрыманьнем за кратамі.
Лэйн сказаў, што дыпляматы таксама прасілі забясьпечыць Зэльцэру “адпаведнае мэдычнае лекаваньне ў сувязі з ягоным цяжкім станам”.
Гэтую заяву вітаў былы прадстаўнік амэрыканскай адміністрацыі Трэнт Дафі. Колішні памочнік прэзыдэнта Буша, а цяпер кіраўнік вашынгтонскай піяр-кампаніі, якая належыць прыхільнікам Зэльцэра, назваў выказваньні Лэйна “найбольш моцнай заявай” з усіх зробленых дагэтуль урадам ЗША ў дачыненьні да сытуацыі з Зэльцэрам.
"Упершыню ўрад Абамы заявіў пра Зэльцэра”, — дадаў Дафі.
22 студзеня прадстаўнік Дзяржаўнага дэпартамэнту знаходзіўся ў Менску, ён сустракаўся з беларускімі афіцыйнымі асобамі, абмяркоўваў консульскія пытаньні, зьвязаныя з грамадзянамі ЗША. У тым ліку, як падае FOX News, размова ішла і пра Зэльцэра.
Обсудить новость на Форуме
16 декабря 2025
| « | Декабрь 2025 |
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 |
| 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 |
| 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 |
| 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 |
| 29 | 30 | 31 |