15:45 08.05.2009 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Затрыманыя на канцэрце “Ляпіса Трубецкога” на волі

Больш за тры гадзіны прабылі ў Ленінскім адзьдзеле міліцыі Магілёва трое маладых людзей, якія разгарнулі на канцэрце гурту “Ляпіс Трубецкой” бел-чырвона-белыя сьцягі.
Станіслава Сенакосава, Віталя Маркава ды Аляксандра Цітова затрымалі ў 21.30, а выпусьцілі каля гадзіны ночы.
“Калі музыкі пачалі выконваць кампазыцыю “Freedom Belarus” я разгарнуў сьцяг. Да мяне адразу ж падбеглі амапаўцы заламалі рукі, ударылі пад дых і зацягнулі ў машыну. Потым ў яе запіхнулі Віталя Маркава ды Аляксандра Цітова. У міліцыі на нас склалі пратакол апытаньня, копію якога нам адмовіліся даваць. Нам сказалі, што мы пастаўленыя на фота-відэаўлік”, — паведаміў па вызваленьні Станіслаў Сенакосаў.
Дапытваў хлопцаў старшы лейтэнант Вячаслаў Акуліч. Па сканчэньні канцэрту міліцыянты вышуквалі й ненадоўга затрымлівалі маладых людзей, у якіх на вопратцы ды заплечніках была нацыянальная сымболіка — невялікія бел-чырвона-белыя сьцяжкі й “Пагоні”. Паводле відавочцаў, агулам затрымалі каля дваццаці чалавек.
Обсудить новость на Форуме
15 декабря 2025
| « | Декабрь 2025 |
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 |
| 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 |
| 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 |
| 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 |
| 29 | 30 | 31 |