20:01 06.05.2010 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Затрыманыя Аляксандр Казулін, Аляксандр Макаеў, Мікола Дземідзенка

Па заканчэнні суда над М.Аўтуховічам, У.Асіпенкам, М.Казловым і А.Ларыным, супрацоўнікамі спецназа на вуліцы затрыманы Аляксандр Казулін, жорстка збітыя і таксама затрыманыя Аляксандр Макаеў і Мікола Дземідзенка.
Як паведаміў Аляксандр Казулін, калі яны ішлі пасля суда, побач спыніўся аўтобус. З яго выскачылі спецназаўцы і гвалтам закінулі іх у аўтобус. Цяпер усе яны і яшчэ адзін малады чалавек знаходзяцца ў РУУС Ленінскага раёна. Міліцыя складае пратаколы.
Затрыманых абвінавачваюць у дробным хуліганстве і парушэнні грамадскага парадку.
Як паведаміў па тэлефоне Аляксандр Казулін, ён мае намер звярнуцца ў суд, бо прад’яўленыя абвінавачванні - паклеп. І таму ёсць шмат сведак.
Обсудить новость на Форуме
5 августа 2026
| « | Август 2026 |
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | |||||
| 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 | 9 |
| 10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 | 16 |
| 17 | 18 | 19 | 20 | 21 | 22 | 23 |
| 24 | 25 | 26 | 27 | 28 | 29 | 30 |
| 31 |