15:32 24.03.2010 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Затрыманых праваабаронцаў засудзілі
Суд Ленінскага суда Мінска аштрафаваў 24 сакавіка праваабаронцаў Алеся Бяляцкага, Валянціна Стэфановіча, Ірыну Тоўсцік і журналіста Сяргея Сыса на палову базавай велічыні кожнага — 17 500 рублёў.
Валянцін Стэфановіч, Алесь Бяляцкі, Ірына Тоўсцік і журналіст Сяргей Сыс наладзілі пікет супраць выканання двух новых выпадкаў смяротнага пакарання ў Беларусі. Акцыя праходзіла каля адміністрацыі прэзідэнта на вуліцы Энгельса.
Праваабаронцы выйшлі з расцяжкай «Не — смяротнаму пакаранню». Акцыя працягвалася некалькі хвілінаў, пасля чаго ахоўнікі выклікалі міліцыю. Такім чынам яны пратэставалі супраць выканання двух смяротных прысудаў у Беларусі.
Затрыманых напярэдадні перад будынкам прэзыдэнцкай адміністрацыі праваабаронцаў Алеся Бяляцкага, Валянціна Стэфановіча і Ірыну Тоўсцік будуць судзіць у Ленінскім раёне Мінска. Як паведаміў Алег Гулак, кіраўнік Беларускага Хельсінкскага камітэту, праваабаронцаў могуць пакараць нават арыштам.
Раз трымалі ўсю ноч, то павінны прывесці. Ёсць інфармацыя, што а 10 павінны судзіць. Ленінскі павінеен быць, раз яны ў Ленінскім трымаюцца. Калі трымалі - то могуць і суткі даць - кажа Алег Гулак.
Праваабаронцы наладзілі пікет супраць выканання двух новых выпадкаў смяротнага пакарання ў Беларусі. Акцыя праходзіла каля адміністрацыі прэзідэнта на вуліцы Энгельса. А 15-й гадзіне праваабаронцы выйшлі з расцяжкай «Не — смяротнаму пакаранню» да будынку прэзідэнцкай адміністрацыі. Акцыя працягвалася некалькі хвілінаў, пасля чаго ахоўнікі выклікалі міліцыю. Затрыманых спачатку трымалі ў Ленінскім РУУС, а затым адвезлі на Акрэсціна, дзе яны правялі ноч.
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме