18:45 01.10.2009 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Затрыманне падчас антыкрызіснага пікету
Актывіст “Маладых дэмакратаў” АГП Аляксандр Сцепаненка быў затрыманы 30 верасня падчас правядзення антыкрызіснага пікету. Прэс-службе АГП ён распавёў аб падрабязнасцях свайго затрымання.
Да нас падыйшлі два ахоўнікі Камароўскага рынку і сказалі адысці далей, за тэрыторыю рынка, бо мы не маем права распаўсюджваць друкаваную інфармацыю. На гэта, маўляў, патрабуецца адпаведная санкцыя.
Мы пакінулі пляцоўку, але пасля зноў вярнуліся, калі ахоўнікі пайшлі. Распаўсюд доўжыўся хвілін 20-25. Людзі вельмі ахвотна разбіралі газету, асабліва калі даведваліся што ў ёй ёсць антыкрызісныя прапановы.
Неўзабаве падыйшлі два міліцыянты – сяржант і курсант Акадэміі МУС. Адзін з іх узяў у мяне газету і яны пайшлі далей. Праз пару хвілін вярнуліся і сяржант паведаміў, што газета выдадзена ў Смаленску і таму яе нельга распаўсюджваць на тэрыторыі Беларусі.
Хвілін сем мы спрачаліся і спрабавалі давесці, што не парушаем заканадаўства і маем права распаўсюджваць выданне, бо ў ім стаяць выходныя дадзеныя.
У гэты час сабралася шмат людзей, асабліва пенсіянераў. Яны спрабавалі нас абараніць. На іх пытанне: “На якой падствае затрымліваеце?” міліцыянты нічога не адказвалі.
Пасля пад’ехаў УАЗ і мяне з Анатолем Лябедзькам адвезлі ў Аддзел прафілактыкі Савецкага РУУС. Там нас трымалі прыкладна 1,5 гадзіны. Узялі пісьмовае тлумачэнне і склалі пратакол канфіскацыі друкванай прадукцыі. Затым, сказаўшы што павязуць нас у Цэнтральны РУУС для далейшага разбіральнцтва, высадзілі каля дома Анатоля Лябедзькі.
Супрацоўнікі міліцыі паводзілі сябе ветліва, карэктна. Магчыма, гэтым яны спрабавалі прыкрыць незаконнасць сваіх дзеянняў.
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме