23:30 04.09.2010 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Затрыманне людзей з каманды Раманчука працягваецца
Распаўсюднікаў апазіцыйных улётак чакалі 4 верасня на міні-рынках у Гродне людзі ў цывільным. У "засаду" патрапілі два сябры Аб’яднанай грамадзянскай партыі з “Пасланнем Яраслава Раманчука да прадпрымальнікаў”.
Прыкладна а 16-й гадзіне Павел Драчоў і Наталля Комар прыйшлі на міні-рынак “Грандзічы”. Як толькі апазіцыянеры дасталі першую ўлётку, да іх падскочылі праваахоўнікі ў цывільным. Яны быццам жартам запыталі ў маладых людзей, чаго тыя так позна прыйшлі? Маўляў, “мы вас з раніцы чакаем!”
У актывістаў ўзялі тлумачэнні, канфіскавалі 50 улётак і адпусцілі, распавёў Еўрарадыё лідар гродзенскіх “Маладых дэмакратаў” Зміцер Бандарчук.
Як стала вядома Еўрарадыё, сёння міліцыянты наведалі адміністрацыі ўсіх гродзенскіх рынкаў. Праваахоўнікі папярэдзілі, каб у выпадку з’яўлення “шкодных” улётак, неадкладна званілі ў 102.
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме
27 декабря 2024
« | Декабрь 2024 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | ||||||
2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 |
9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 |
16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 | 22 |
23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 | 29 |
30 | 31 |