15:45 28.12.2011 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Заснавана літаратурная прэмія імя Ежы Гедройца
Усталявалі новую літаратурную прэмію Амбасада Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь, Польскі Інстытут у Менску, Беларускі ПЭН-цэнтар і Саюз беларускіх пісьменьнікаў.
Яна будзе ўручаная за найлепшую кнігу прозы, што выйшла ў 2011 годзе на беларускай мове.
Арганізатары кажуць, што гэтая ўзнагарода мае на мэце паспрыяць паглыбленьню польска-беларускіх стасункаў у галіне культуры; папулярызаваць сучасную беларускую літаратуру ў Беларусі і Польшчы, падтрымаць актуальных беларускіх пісьменьнікаў, паспрыяць выхаду іх творчасьці на міжнародны ўзровень.
Літаратурная прэмія Гедройца прысуджаецца за найлепшую кнігу, якая была выдадзеная (у папяровым або электронным варыянтах) у 2011 годзе на беларускай мове ў жанрах мастацкай прозы і эсэістыкі (журы прэміі пакідае за сабой права вызначаць жанр твораў у спрэчных выпадках).
Для намінацыі кнігі на прэмію неабходна да 10 студзеня 2012 году даслаць ( Этот e-mail адрес защищен от спам-ботов, для его просмотра у Вас должен быть включен Javascript ) або перадаць у сядзібу Беларускага ПЭН-цэнтру (Менск, вул. Залатая горка, 2-101) падпісаную заяўку ў адвольнай форме, далучыўшы да яе 5 асобнікаў намінаванай кнігі.
Абвяшчэньне і ўшанаваньне пераможцы(-аў) адбудзецца 3 сакавіка 2012 году, у Міжнародны дзень пісьменьніка. Сярод узнагародаў — магчымасьць выдаць кнігу ў Польшчы, літаратурныя стыпэндыі і запрашэньні ў эўрапейскія дамы творчасьці.
Імя Ежы Гедройца (Jerzy Giedroyc 1906 — 2000) абранае для новай прэміі з мэтай ушанаваньня памяці публіцыста, палітыка, заснавальніка і рэдактара парыскага польскамоўнага грамадзка-палітычнага часопісу «Kultura».
Ежы Гедройц нарадзіўся ў 1906 годзе ў Менску і ў сваёй культурнай дзейнасьці быў пасьлядоўным прыхільнікам добрасуседзкіх стасункаў паміж Польшчай і Беларусьсю, Літвой і Ўкраінай.
Обсудить новость на Форуме
14 декабря 2025
| « | Декабрь 2025 |
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 |
| 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 |
| 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 |
| 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 |
| 29 | 30 | 31 |