23:30 27.05.2009 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Заплаці 20 мільёнаў і стань адзіным кандыдатам
Праект "Палажэння аб абранні адзінага кандыдата АДС для ўдзелу ў прэзідэнцкіх выбарах" распрацаваў намеснік старшыні Партыі БНФ Віктар Івашкевіч.
Паводле праекта, прэтэндынты на званне адзінага кандыдата АДС павінныя выканаць шэсць умоваў. Абавязковым Віктар Івашкевіч палічыў валоданне беларускай мовай, а таксама публікацыю артыкула на тэму "Чаму А.Г.Лукашэнка не мае маральнага права быць Прэзідэнтам Беларусі?"
Акрамя таго, кожны прэтэндэнт падпіша "абавязацельства прызнаць любы вынік кампаніі па абранні адзінага кандыдата АДС і ўсімі сіламі падтрымаць гэтага кандыдата", гаворыцца ў праекце "Палажэння". Дарэчы, публічная крытыка зарэгістраваных прэтэндэнтаў супраць адзін аднаго будзе забароненая.
Выстаўляецца да кандыдатаў і патрабаванне ўнесці ў касу Цэнтральнага выбарчага камітэтуАДС20 млн. беларускіх рублёў. У праекце Івашкевіча плануецца, што "за сродкі, здадзеныя прэтэндэнтамі ў касу, ЦВК АДС выпускае спецыяльныя інфармацыйныя матэрыялы, на якіх размяшчаецца інфармацыя і рэклама зарэгістраваных прэтэндэнтаў".
Выбары адзінага кандыдата прапанавана правесці ў два туры. Спачатку сябры суб’ектаў АДС і іншыя грамадзяне абяруць двух прэтэндэнтаў. Пасля тайным галасаваннем на Кангрэсе АДС будзе вылучаны адзіны кандыдат у прэзідэнты.
Выбарчая кампанія адзінага кандыдата пачнецца з закліку да "ўсіх прыхільнікаў незалежнасьці і дэмакратыі далучацца да агульнай каманды", гаворыцца ў праекце.
Віктар Івашкевіч прапануе разгледзець яго праект як адзін х магчымых варыянтаў працэдуры абрання адзінага кандыдата.
"Я не выключаю, што гэты дакумент не дасканалы, але ж трэба з чагосьці пачынаць, — распавёў сайту udf.byпалітык. — Яго трэба разглядаць як адзін з магчымых варыянтаў".
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме