17:17 15.07.2010 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Замест машыны Раманчук набыў прафесійны фотаапарат
Намеснік старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі Яраслаў Раманчук з 7 гадоў захапляецца фатаграфіяй. І не так даўно ажыццявіў даўнюю мару – набыў сабе прафесійны фатаапарат з камплектам аб’ектываў. Праўда, давялося адмовіцца ад набыцця машыны. У гэтым ён прызнаўся карэспандэнту Еўрарадыё.
Яраслаў Раманчук: “Я збіраў, збіраў, збіраў і набыў. Для мяне лепш такі фотаапарат, чым машына! У мяне няма машыны, але ёсць добры фотаапарат. Кожны выбірае тое, што любіць. Я займаюся фатаграфіяй з 7 гадоў – з 1973 года. У нас у школе быў гурток, і там мы пачалі збірацца два разы на тыдзень, здымкі рабіць, вывучалі экспазіцыю. Першы мой фотаапарат – “Вілія”. Потым быў “Зеніт”, потым – Оlimpus. Так і пайшло ўсё”.
Зараз Яраслаў не растаецца з улюбёнай цацкай амаль нідзе. На ўсіх мерапрыемствах робіць здымкі. Потым, кажа, аддае здымкі ў прэс-службу АГП, выкладае ў інтэрнэт у блогах, “У кантакце”, на іншых рэсурсах.
Фатаграфуе Раманчук выключна людзей. Кажа, любіць адлюстроўваць жыццё. І дзеліцца здымкамі з усімі, каго “ўпалюе”. Але рабіць аўтарскую фотавыставу сваіх работ не толькі не плануе, але і не хоча.
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме