17:45 18.08.2009 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Замест беларускіх дзяцей адпачываць у ЗША паехалі ўкраінскія
Пра гэта ў размове з выданьнем "The press democrat" заявіла кіраўнік чарнобыльскага праекту ў амэрыканскім горадзе Пэталума (штат Каліфорнія) Рут Уільямс.
Паводле Ўільямс, яна ды іншыя прадстаўнікі праекту па-ранейшаму працягваюць рэгулярна атрымліваць электронную пошту ад беларускіх дзяцей, якія раней адпачывалі ў ЗША.
Амэрыканскія сем’і жадалі іх бачыць ў сябе дома і сёлета. Аднак пасьля мінулагодняга выпадку ў Пэталуме, калі 16-ці гадовая барысаўская школьніца Таня Казыра захацела застацца ў сям’і амэрыканцаў Мануэла і Дэбры Запатаў і не вярнулася дадому разам з іншымі дзецьмі, беларускія чыноўнікі адмовілі ў выезьдзе ў ЗША беларускім чарнобыльскім групам.
“І дарослыя, і дзеці былі сёлета літаральна спустошаныя ў выніку гэтай сытуацыі”, — кажа Рут Уільямс.
Гэтай восеньню кіраўніца чарнобыльскага праекту ў Пэталуме зьбіраецца наведаць Украіну, каб закласьці аснову для будучых паездак. Таксама яна плянуе наведаць Беларусь і сустрэцца з беларускімі чыноўнікамі ў надзеі паслабленьня забароны паездак. Рут Уільямс хоча наведаць многіх знаёмых ёй беларускіх дзяцей, у тым ліку і Таню Казыру. Пры канцы мінулага году беларуская школьніца вырашыла вярнуцца дадому, дзе яна жыве разам з бабуляй.
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме
10 января 2025
« | Январь 2025 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | ||
6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 |
13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 |
20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 |
27 | 28 | 29 | 30 | 31 |