11:02 19.05.2010 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Заходнія СМІ пра чарговае паляваньне на апазыцыю
У заходніх мэдыях зьявілася першая рэакцыя на масавыя ператрусы, якія правялі супрацоўнікі МУС і КДБ Беларусі ў дэмакратычных актывістаў у Менску і іншых рэгіёнах Беларусі.
Матэрыял пад загалоўкам “Апошні эўрапейскі дыктатар наносіць чарговы ўдар” перадало Швайцарскае тэлебачаньне ў сваё праграме Tagesschau.
Як падаюць журналісты, “у аўтарытарнай Беларусі паліцыя ізноў праводзіць арышты ды розныя іншыя жорсткія захады ў дачыненьні да апазыцыі і незалежных СМІ”. Падобны перасьлед крытыкаў рэжыму назіраўся падчас усяго 16-гадовага кіраваньня прэзыдэнта Лукашэнкі Беларусі. Аднак, адзначаюць журналісты, апошнім часам можна было назіраць і новае зацісканьне гаек. Нядаўна ў гэтай былой савецкай рэспубліцы былі санкцыянаваныя больш жорсткая цэнзура ў Інтэрнэце, а таксама новыя мэтады праслухоўваньня тэлефонных размоў спэцслужбамі.
Назіральнікі тлумачаць гэта тым, што падобным чынам Аляксандар Лукашэнка імкнецца ўмацаваць сваю пазыцыю напярэдадні новых прэзыдэнцкіх выбараў, падаюць швайцарскія журналісты.
Паведамленьні пра “чарговае паляваньне ўладаў на апазыцыю” перадаюць таксама і іншыя эўрапейскія мэдыі.
Яны падаюць ранейшыя выказваньні самаго Лукашэнкі што да неабходнасьці жорсткага кантролю над грамадзтвам. Маўляў, гэта прадыктавана неабходнасьцю захаваньня стабільнасьці ў краіне, таксама ў мэтах абароны эканомікі былых савецкіх рэспублік ад паглынаньня з боку міжнароднага капіталу і падтрыманьня ўзроўню жыцьця сярэдняга беларуса.
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме