16:17 07.01.2012 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
За што прапагандыст атрымаў узнагароду імя Скарыны
У 1990-ым медалём Скарыны былі ўзнагароджаны паэт Ніл Гілевіч і гісторык Мікола Ермаловіч, а ў 2012-ым – вядомы прапагандыст, рэдактар часопіса «Беларуская думка» Вадзім Гігін.
Такі падарунак зрабіў Гігіну напярэдадні Раства Аляксандр Лукашэнка.
Нагадаем, што медаль Францыска Скарыны была заснавана прэзідыумам Вярхоўнага Савету БССР у 1989 годзе. Згодна са статутам аб медалі, ім узнагароджваюцца работнікі навукі, адукацыі і культуры за выдатныя дасягненні ў прафесійнай дзейнасці, значны ўнесак у развіцце духоўнага і інтэлектуальнага патэнцыялу, культурнай спадчыны беларускага народа.
У 90-ыя годы медалём былі ўзнагароджаны Янка Брыль, Аляксей Марачкін, Васіль Быкаў, Уладзімір Мулявін, Стэфанія Станюта, Расціслаў Янкоўскі, Мікалай Яроменка-старэйшы і іншыя выбітныя людзі краіны.
Дарэчы, пісьменнік і гісторык Уладзімір Арлоў сваёй самай дарагой узнагародай лічыць менавіта медаль Францыска Скарыны.
— Яго абсалютна неспадзявана начапіў мне на грудзі Васіль Шаладонаў, тагачасны намеснік старшыні Вярхоўнага Савету 12 склікання, нашага першага і пакуль апошняга, месцамі больш-менш дэмакратычна абранага парламенту, — узгадвае пісьменнік у сваіх успамінах. — Гэтая амаль неверагодная падзея — я маю на ўвазе маё ўзнагароджанне — здарылася яшчэ за савецкім часам, хоць у паветры ўжо адчуваўся азонавы струмень блізкай незалежнасці. Зрэшты, той непаўторны час быў багаты на падзеі, якія за нейкі год перад тым выглядалі проста фантастыкай.
…Нагадаю, што ўжо развальваўся, але яшчэ існаваў Савецкі Саюз, і медаль Скарыны быў адзінай дзяржаўнай узнагародаю БССР, што дало Рыгору Барадуліну падставы назваць яе, гэтую ўзнагароду, найвышэйшай для беларуса.
Якраз у кампаніі з Рыгорам Іванавічам мне і пашанцавала яе атрымліваць.
«Паздраўляю вас, дарагія друззя, з уручэннем мядалі імені нашага первапячатніка Скарыны, — гудзеў у залі голас намесніка старшыні Вярхоўнага Савету, яшчэ таварыша ці, можа, ужо спадара Васіля Шаладонава. — Пака тока мядалі, патаму што ордэна свайво ў нас ішчо нету, але думаю, што скора будзет. Как вы знаеце, ужэ прынята Дзекларацыя аб нашым сувярэніцеце...».
Пафас прамовы высокага дзяржаўнага мужа нам, медалістам, увогуле спадабаўся, але, атрымаўшы слова ў адказ, Рыгор Барадулін не ўстрымаўся ад пажадання: усіх наступных ўзнагароджваць ужо з дзяржаўнай беларускай моваю на вуснах. Трэба сказаць, што спадар Шаладонаў ані не збянтэжыўся й імгненна перайшоў на трасянку: «Цяпер я займаюся ізучэннем беларускай мовы і пака свабодна не размаўляю. Але таржэсцвенна вам абяцаю, што ўжо праз тры месяцы буду весці па-беларуску нашыя сесіі».
Абяцанне Шаладонава наконт ордэну Скарыны спраўдзілася. Як трапна заўважае Уладзімір Арлоў, сёння гэтым ордэнам часта ўзнагароджваюць людзей, што да беларускай культуры маюць дачыненне не большае за марсіянаў і ў лепшым разе ёй, нашай культуры, хаця б не шкодзілі.
Цягам апошніх год медаль Скарыны атрымалі Генадзь Давыдзька і Аляксандр Аверкаў, супрацоўнікі «СБ» і «Рэспублікі», сябры чаргінцоўскага саюза пісьменнікаў, а ордэн беларускага паршадрукара ўручылі Мікалаю Баскаву і Надзеі Бабкінай. Відавочна, з’яўленне ў гэтай кампаніі медаліста Вадзіма Гігіна, унесенага ў чорны спіс Еўрасюза паводле санкцый у адносінах да беларускіх чыноўнікаў, выглядае зразумелым.
www.gazetaby.com
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме
25 декабря 2024
« | Декабрь 2024 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | ||||||
2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 |
9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 |
16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 | 22 |
23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 | 29 |
30 | 31 |