22:33 09.04.2009 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
За любоў пабілі "законна"?!
Пракуратура Савецкага раёна Менску адмовілася распачынаць крымінальную справу па факту зьбіцьця міліцыянтамі ўдзельнікаў шэсьця на Дзень Любові.
Супольную заяву ў пракуратуру падавалі маладафронтаўцы Зьміцер Дашкевіч, Павал Кур’яновіч, Вадзім Ханяўка і Мікола Дземідзенка.
Пракуратура адзначае, што ва ўзбуджэньні крымінальнай справы адмоўлена "за адсутнасьцю грамадзкага небясьпечнага дзеяньня".
Маладафронтаўцы зьбіраюцца абскардзіць адмову раённай пракуратуры ў пракуратуры Менска.
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме