22:00 22.01.2009 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"

За каментар на форуме — у суд


На незалежную спартыўную газету «Прессбол» падалі ў суд за каментар, пакінуты на інтэрнэт‑форуме выдання.

Падалі два супрацоўнікі газеты «Спортивная панорама» І.Чумакова і А.Біцан. Першапачаткова іх прэтэнзіі былі да публікацыі галоўнага рэдактара «Прессбола» Уладзіміра Беражкова «Каб скрасці мільярд, трэба, каб нехта яго зарабіў». Там адзначалася: «І чаму «тлустыя каты» з сытага органа Мінспорту… нават не дыхаюць нам у спіну, а фыркаюць нам услед».

Чумакова і Біцан склалі пазоў, дзе пісалі, што «тлустымі катамі» іх цяпер называюць калегі, знаёмыя, нават сваякі. А яшчэ «Спортивная панорама» ніякая не «сытая», бо ў іх няма службовага аўтамабіля, спадарожнікавай антэны, тэлецюнэраў, не хапае службовых памяшканняў.

У выніку супрацоўнікі дзяржаўнай газеты палічылі, што абраза іх гонару пацягне на 50 мільёнаў рублёў. Потым пазоўнікі дадалі яшчэ 10 мільёнаў за паведамленне пакінутае на сайце «Прессбола» нейкім «Гліпам». Там была змешчана фатаграфія тоўстых катоў, якія спяць з подпісам: «Так Чумакова і Біцан бачаць сваю бліжэйшую будучыню… Ху ёсць ху — вырашайце самі».

5 лістапада суд Цэнтральнага раёну адхіліў патрабаванні пазоўнікаў. Потым была скарга ў Мінскі гарадскі суд, які адмяніў ранейшае рашэнне, і накіраваў справу на пераразгляд.

Інтэрнэт усё яшчэ не пападае пад дзеянне «Закону аб СМІ». Разам з тым, выпадак з «Прессболам» не такі ўжо ўнікальны. Раней Мінскі гаспадарчы суд прыняў рашэнне прызнаць сайт www.ucpb.org уласнасцю Аб’яднанай грамадзянскай партыі. А за публікацыю ў Iнтэрнэце за кратамі аказаўся палітык Андрэй Клімаў.

Источник: Объединенная Гражданская Партия

  Обсудить новость на Форуме