13:15 04.02.2012 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Заіка: Танная нафта – выдатна, але дзе ж танны бензін?
Беларусь дамовілася з Масквой на выгадныя пастаўкі нафты на 4 гады.
Аб’ёмы павялічаныя на 12%, кошт тоны нафты для Мінска будзе на 400 даляраў ніжэйшая, чым на знешнім рынку.
Кіраўнік аналітычнага цэнтра “Стратэгія” Леанід Заіка зазначае, што дамову не трэба разглядаць як нейкі рэверанс у бок Лукашэнкі. Гэта ўсё вынікае прынцыпаў Адзінай эканамічнай прасторы – свабоднае перасоўванне тавару.
Але, гледзячы на кошты паліва ў Беларусі, зразумела, што народ ад такіх зніжак нічога не атрымлівае.
- У Беларусі на нафце зарабляюць мільярды, беларускаму народу застаецца зусім няшмат. А калі ўлічыць тое, што на бензін у нас НДС, які складае ледзь не палову цаны. У сувязі з гэтым узнікае пытанне, што ўвогуле адбываецца? Нафта танная, па 400 даляраў ідзе за 1 тону.
Каб атрымоўваць сапраўдны прыбытак, трэба навесці парадак у той жа сельскай гаспадарцы, якая ўвесь час датуецца з бюджэту.
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме
26 декабря 2024
« | Декабрь 2024 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | ||||||
2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 |
9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 |
16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 | 22 |
23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 | 29 |
30 | 31 |