13:00 04.08.2010 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"

ЗША ўводзяць санкцыі супраць зарэгістраваных у Беларусі іранскіх банкаў

Размова ідзе пра разьмешчаныя ў краіне два банкі іранскага паходжаньня - Onerbank і "Банку гандлёвага капіталу".

Як паведамілі журналістам у Дзярждэпартамэнце ЗША, у аўторак міністэрства фінансаў ЗША агучыла сьпіс з 21 іранскіх фірмаў, зь якімі ўсім амэрыканскім грамадзянам і кампаніям рэкамэндуецца спыніць усялякія зьдзелкі.

13 кампаніяў з гэтага сьпісу разьмешчаныя ў Эўропе. У прыватнасьці, 9 зь іх знаходзяцца ў Нямеччыне, па адной у Люксэмбургу і Італіі, а таксама 2 банкі іранскага паходжаньня ў Беларусі - Onerbank і Гандлёвы капітал. Дагэтуль аднабаковыя амэрыканскія санкцыі былі ўжытыя ў дачыненьні да 17 іранскіх банкаў у розных краінах сьвету, паведамляе Інтэрфакс.

Як падаюць амэрыканскія СМІ, новыя санкцыі прынятыя ў сувязі зь іранскай ядзернай праграмай ў дачыненьні да фірмаў, якія лічацца падстаўнымі і кантралююцца іранскім урадам.

Напярэдадні кіраўнік Нацбанку Беларусі Пётр Пракаповіч заявіў журналістам, што не чакае распаўсюджваньня санкцыяў ЭЗ і ЗША на дзеючыя ў Беларусі банкі іранскага паходжаньня.

"Санкцыі ЭЗ і ЗША ў дачыненьні да Ірану носяць мэтавы характар і зьвязаныя з фінансаваньнем вытворчасьці ядзернага паліва, нафтахімічнага комплексу. Гэтыя апэрацыі кантралююцца. Калі нашы банкі (іранскага паходжаньня) працуюць ў іншых галінах - закупляюць іншую прадукцыю, харчаваньне і мірную прадукцыю ў цэлым, то санкцыяў у дачыненьні да іх не павінна быць ", — падкрэсьліў Пракаповіч.

Даведка: "Онэрбанк" (Onerbank) належыць іранскім банкам Рэфах Каргаран, Садэрат, Тасэе Садэрат, а кантрольнай доляй "Банку гандлёвага капіталу" валодае іранскі банк Тэджарат.

Источник: Объединенная Гражданская Партия

  Обсудить новость на Форуме