13:03 24.01.2012 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
ЗША ўвялі санкцыі супраць "Банка гандлёвы капітал"
Беларускі банк, які з'яўляецца дачкой аднаго з найбуйнейшых іранскіх банкаў "Тэджарат", падазраецца ў фінансаванні ядзернай праграмы Тэгерана.
Зараз "Тэджарат" і "Банк гандлёвы капітал" не змогуць атрымаць доступ да міжнароднай фінансавай сістэмы, а значыць, ім не ўдасца перавесці на свае рахункі сродкі ад продажу іранскай нафты.
Як паведамляе BBC, прэзідэнт ЗША Барак Абама таксама вітаў ўвядзенне санкцый, прапанаваныя міністрамі замежных справаў краін Еўрасаюза супраць Ірана.
У сумеснай заяве дзяржсакратара ЗША Хілары Клінтан і міністра фінансаў Цімаці Гейтнера гаворыцца, што гэта чарговы крок міжнародных намаганняў у спробе аказаць ціск на Тэгеран.
Санкцыі ЕС мяркуюць забарону на імпарт іранскай сырой нафты і замарожванне актываў, якія належаць Цэнтрабанку Ірана.
Даведка. Закрытае акцыянернае таварыства "Банк гандлёвы капітал", ЗАТ "ТК Банк", заснавана ў верасні 2008 года.
Зарэгістраваны статутны фонд банка складае 616.504.870.000 беларускіх рублёў.
У адпаведнасці са стратэгіяй развіцця ЗАТ «ТК Банк» асноўнымі напрамкамі дзейнасці банка з'яўляюцца:
- Аказанне фінансавай падтрымкі гандлёва-эканамічнаму супрацоўніцтву рэзідэнтаў Рэспублікі Беларусь з замежнымі партнёрамі;
- Развіццё знешнеэканамічных сувязяў суб'ектаў гаспадарання дзвюх краін;
- Падтрымка экспартных праграмаў суб'ектаў Рэспублікі Беларусь у краінах Блізкага Усходу;
- Арганізацыя сістэмы гандлёвага фінансавання і ўзаемаразлікаў паміж суб'ектамі Рэспублікі Беларусь і краін Блізкага Усходу;
- Садзейнічанне ў ажыццяўленні буйнамаштабных інвестыцый суб'ектаў гаспадарання краін блізкаўсходняга рэгіёну на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь;
- Садзейнічанне развіццю сярэдняга і малога бізнесу ў Рэспубліцы Беларусь.
У ЗАТ "ГК Банк" маюцца афіцыйна зарэгістраваныя прадстаўніцтвы ў г. Кіеў (Украіна) і ў г. Тэгеран (Ісламская Рэспубліка Іран). ЗАТ «ГК Банк» не ўваходзіць у склад банкаўскага холдынгу і (або) банкаўскай групы.
Асноўным акцыянерам ЗАТ «ГК Банк» з'яўляецца Банк Тэджарат (Ісламская Рэспубліка Іран). Яго доля складае 99,89%.
Банк Тэджарат («Тэджарат» у перакладзе з фарсі азначае «гандлёвы») з'яўляецца адной з найбуйнейшых фінансавых установаў Ісламскай Рэспублікі Іран і краін блізкаўсходняга рэгіёну.
Банк створаны ў 1979 годзе шляхам зліцця адзінаццаці банкаў і ў цяперашні момант з'яўляецца адным з найбольш запатрабаваных фінансавых пасярэднікаў у рэгіёне, ажыццяўляючы поўны спектр банкаўскіх паслуг на вышэйшым узроўні. Мае 1950 філіялаў на тэрыторыі Ісламскай Рэспублікі Іран; 3 філіялы за мяжой - у Францыі, Таджыкістане, ААЭ; 3 даччыных банкі - у Рэспубліцы Беларусь, Германіі, Вялікабрытаніі.
www.belaruspartizan.org
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме
25 декабря 2024
« | Декабрь 2024 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | ||||||
2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 |
9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 |
16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 | 22 |
23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 | 29 |
30 | 31 |