20:00 25.04.2012 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Зінаіда Аляксандраўна Бандарэнка сёння святкуе дзень народзінаў
Народная артыстка Беларусі, лепшая дыктарка краіны Зінаіда Бандарэнка, якая прыйшла на Беларускае тэлебачанне больш за 50 гадоў таму і зараз працягвае працаваць – рыхтуе маладую змену на тэлеканале “Белсат”, сёння святкуе дзень народзінаў. Са святам яе віншуе адзін са стваральнікаў АГП Аляксандр Дабравольскі.
"Я ганаруся тым, што сярод маіх калег па партыі ёсць такія людзі, як Зінаіда Аляксандраўна. Яна – сімвал інтэлігентнасці, прыгажосці і душэўнай цеплыні. Разам з тым, Зінаіда Аляксандраўна – вельмі прынцыповы і цвёрды чалавек. Далёка не кожны дзеяч культуры можа знайсці ў сабе сілы і мужнасць, каб не пагаджацца з чыноўнікамі і адкрыта казаць праўду. І вельмі важна, калі маральную пазіцыю займаюць людзі аўтарытэтныя, вартыя павагі. Зінаіда Аляксандраўна – сапраўды Народная артыстка, яна заслужыла гэта ганаровае званне не толькі сваёй творчай працай, якую памятаюць і цэняць нашы суайчыннікі, але і сваёй шчырасцю, прынцыповасцю і любоўю да Беларусі.
У гэты прыгожы вясновы дзень хочацца пажадаць Зінаідзе Аляксандраўне шчасця, добрага здароўя і таго, чаго мы ўсе жадаем – перамен да лепшага ў нашай краіне".
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме
26 декабря 2024
« | Декабрь 2024 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | ||||||
2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 |
9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 |
16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 | 22 |
23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 | 29 |
30 | 31 |