18:16 20.02.2009 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
“Выкрадальнікаў” Вікі Мароз апраўдалі
Генуэскі суд па справах непаўналетніх апраўдаў на ўчорашнім паседжаньні сужэнцаў Марыю К’яру Барначын, яе мужа Алесандра Джуста, іх бацькоў, а таксама двух каталіцкіх сьвятароў. Усё яны абвінавачваліся ў 20-дзённым утойваньні беларускай сіраты Вікі Мароз у італьянскіх Альпах у верасьні 2006 году.
У тым жа годзе амбасада Беларусі ў Рыме ініцыявала судовы працэс супраць названых італьянцаў, інкрымінаваўшы ім адно з самых цяжкіх, паводле італьянскіх законаў, злачынстваў — выкраданьне дзіцяці. Судовы працэс доўжыўся амаль паўтара года, аднак за гэты час прадстаўнікі пацярпелага боку, то бок пазоўніка, так і не ўзялі ўдзелу ў судовых паседжаньнях.
Паводле італьянскага выданьня "Corriere della Sera", суд не знайшоў у дзеяньнях сям’і Джуста-Барначын і каталіцкіх сьвятароў складу злачынства, бо іх дзеяньні адпавядалі ўмовам неабходнасьці.“Супраць Вікі чыніўся гвалт на радзіме, і мы мусілі яе вызваліць”, — заявіў на паседжаньні Алесандра Джуста.
Сужэнцы таксама падкрэсьлілі, што яны маюць ня толькі сына Эмануэля, які нарадзіўся ў іх 1,5 года таму, “але і дачку Віку, а таму будуць змагацца за тое, каб ізноў абняць яе”.
13-гадовая Віка Мароз цяпер знаходзіцца на выхаваньні ў сям’і жодзінцаў Васілеўскіх. Пасьля верасьня 2006 году яна ані разу не была ў Італіі, нягледзячы на шматлікія запрашэньні італьянскага боку. Раней у размове са “Свабодай” дзяўчынка сказала: “Маё самае найвялікшае жаданьне — паехаць у Італію да мамы і таты”.
Камэнтуючы вынікі ўчорашняга працэсу, віцэ-прэзыдэнт Эўрапарлямэнту Марыё Маўра, які выступаў за вяртаньне беларускай сіраты ў сям’ю Джуста-Барначын, заявіў, што “гэта перамога ідэалаў свабоды і дэмакратыі”, піша газэта "Іl Giornale".
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме
11 января 2025
« | Январь 2025 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | ||
6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 |
13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 |
20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 |
27 | 28 | 29 | 30 | 31 |