17:15 29.12.2011 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Волчак: Беларускае грамадства стала іншым
Якім стаў 2011 год для краіны і ўсіх нас? З якімі перспектывамі мы глядзім у год будучы? Аб гэтым разважае Алег Волчак, кіраўнік праваабарончага цэнтра "Прававая дапамога насельніцтву" (Кіеў, Украіна).
Палітвязні
Упершыню за ўсю гісторыю кіравання Лукашэнкі ў краіне за адзін год з'явілася каля 50 палітвязняў. Улада ўмудрылася прыцягнуць да крымінальнай адказнасці пяць кандыдатаў у прэзідэнты - Андрэя Саннікава, Мікалая Статкевіча, Дзмітрыя Уса, Уладзіміра Някляева і Віталя Рымашэўскага. А кандыдат у прэзідэнты Алесь Міхалевіч у вышуку Інтэрпола. Улада пайшла на такі крок з-за сваёй слабасці і няўпэўненасці, што большасць людзей падтрымлівае цяперашні курс. Лукашэнка пайшоў на рэпрэсіі, каб пасеяць страх у грамадстве. Аднак, яму гэтага не ўдалося зрабіць.
Маўклівыя акцыі
Упершыню за ўсю гісторыю яго праўлення, выбары прэзідэнта ў 2010 годзе не атрымалі легітымнасці. Насельніцтва выказала свой пратэст маўклівымі акцыямі, якія прайшлі па ўсёй краіне вясной-летам. Гэтыя акцыі былі жорстка падушаныя. Ніколі так жорстка міліцыя не абыходзілася са сваімі грамадзянамі. Лукашэнка вымушаны ісці на такія жорсткія меры, паколькі не збіраецца выкарыстоўваць дыялог з грамадзянскай супольнасцю. Больш за 500 чалавек былі прыцягнутыя да адміністрацыйнай адказнасці за ўдзел у маўклівых акцыях. У спешным парадку ўводзяцца змены ў заканадаўства рэгулюючае правядзенне масавых мерапрыемстваў. Зараз, з дадзенымі зменамі, нават знаходжання групы грамадзян на адкрытай прасторы, будзе з'яўляцца адміністрацыйным правапарушэннем, і для гэтага не трэба крычаць лозунгі. Пашыраюцца правы супрацоўнікаў міліцыі... Але гэта не ўмацавала ўладу, а наадварот яе яшчэ больш загнала ў тупік. Да восені рэйтынг Лукашэнкі дасягае крыху больш за 20 адсоткаў. Для любога палітыка гэта крызіс легітымнасці, як правіла, ён павінен сысці і даць магчымасць новым палітычным сілам уступіць у барацьбу на вышэйшую пасаду дзяржавы. Аднак, гісторыя Лукашэнку не вучыць, і сітуацыя яшчэ больш нагнятаецца восенню.
Папраўкі ў крымінальнае заканадаўства
Пашыраюцца правы КДБ. Зараз супрацоўнікам КДБ прасцей уваходзіць у жыллё грамадзян, праводзіць затрыманні, ператрусы, і нават прымяняць зброю. Супрацоўнік КДБ не нясе адказнасці перад грамадзянінам, у выпадку прымянення фізічнай сілы, спецсродкаў і зброі, калі ён дзейнічаў ва ўмовах абгрунтаванай рызыкі. Але, на жаль, Закон не пазначае крытэры такой рызыкі. Уводзіцца крымінальная адказнасць за заклікі да ўдзелу ў страйку. Уводзіцца адказнасць за фінансаванне палітычных партый, няўрадавых арганізацый, прафсаюзаў. Уносяцца новыя змены ў артыкул «Здрада дзяржаве», гэта значыць, любыя ўзаемаадносіны прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці з замежнымі дзяржавамі, могуць быць патлумачаныя, як шпіянаж. Атрыманне бязвыплатнай замежнай дапамогі таксама цягне санкцыі з боку дзяржавы. Былі ўнесены і іншыя змены ў крымінальнае заканадаўства. Мэта гэтых зменаў відавочная - трымаць пад кантролем сітуацыю ў краіне.
Катаванні ў турмах
Упершыню ў Беларусі грамадскасць даведалася аб катаваннях у месцах пазбаўлення волі. Уся гэтая інфармацыя была перададзена палітвязнямі. Грамадскасць была ў шоку, калі даведалася, праз што праходзяць не толькі з палітвязні, але і іншыя асуджаныя да пазбаўлення волі грамадзяне. Аператыўныя органы ідуць на шантаж, пагрозы, прымянення фізічнай сілы, абмежаванні ў правах асуджаных, забарону на сустрэчы са сваякамі і іх абаронцамі, ствараюць невыносныя ўмовы знаходжання ў месцах пазбаўлення волі, адмаўляюць у медыцынскай дапамозе і многае іншае робяць, каб псіхалагічна зламаць людзей. Асабліва гэта тычыцца палітвязняў Дашкевіча, Аўтуховіча, Саннікава, Бандарэнкі, Статкевіча. Нягледзячы на тое, што Лукашэнка прылюдна абяцаў выпусціць усіх палітвязняў да сярэдзіны кастрычніка 2011 года, яны па-ранейшаму застаюцца ў турме.
Салідарнасць людзей
Гэты год паказаў, што беларускае грамадства стала іншым. Большасць грамадзян зразумела, што далейшае знаходжанне Лукашэнкі на пасадзе прэзідэнта вядзе грамадства да ўтопіі і эканамічнага заняпаду. Мы бачым, як выявілася салідарнасць людзей з тымі, хто адкрыта выступае з пратэстамі. Гэтая матэрыяльная дапамога, маральная падтрымка і можна сказаць новы від салідарнасці - распаўсюджанне ў сацыяльных сетках інфармацыі аб сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі. Людзі сталі больш цікавіцца палітыкай і тымі праблемамі, на якія раней не звярталі ўвагу. Грамадзяне ўсвядомілі, што ніхто ім не дапаможа, акрамя саміх сябе.
Выбух у метро
Як улада не старалася пераканаць грамадзян, што два маладых чалавекі з Віцебска Канавалаў і Кавалёў, змаглі правесці шэраг выбухаў у Беларусі (2005,2008 і 2011), людзі не паверылі ў гэтыя высновы следчых. Нават юрыстам стала зразумела, што Канавалаў і Кавалёў - ахвяры свавольства аператыўна-следчага апарата. На маю думку, што 99 працэнтаў грамадзян у Беларусі ўпэўнена, што тэракт здзейснілі іншыя людзі, а хлопцы для прыкрыцця гэтай арганізаванай і заканспіраванай групы спецыялістаў, якія ажыццявілі гэтыя выбухі. Нават пацярпелыя на працэсе, выступілі ў абарону абвінавачаных. Упершыню за ўсё кіравання Лукашэнкі, людзі ўсвядомілі, што ў Беларусі не так бяспечна жыць, як запэўніваўла ўвесь гэты час дзяржаўная прапаганда. Гэтая крымінальная справа стала адпраўной кропкай недаверу да Лукашэнкі.
Збядненне народу
За гэты год не толькі простыя грамадзяне, але і заможныя прадпрымальнікі, страцілі свае зберажэнні.Фактычна ў краіне прайшоў эканамічны дэфолт, калі даходы ўпалі ў тры разы. Цяпер ужо грамадзяне і не мараць аб зарплаце ў 500 долараў ЗША, а спадзяюцца захаваць і гэтую маленькую зарплату ў 150 долараў. Ад поўнага эканамічнага хаосу выратавала Расія, але наўзамен яна набыла трубу газаправода і прэтэндуе на іншыя беларускія прадпрыемствы. Ідзе таемны распродаж дзяржуласнасці ў разрэз нацыянальнымі інтарэсамі. Але і гэтая выратавальная дапамога не надоўга, паколькі ў Расіі пачынаецца не зусім спакойнае палітычнае жыццё напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў .За гэты год людзі ў большасці сваёй зразумелі, што ўлада іх проста падманула. За што яна і атрымала такі нізкі рэйтынг падтрымкі.
Лукашэнка будзе кіраваць краінай яшчэ доўга
Калі прааналізаваць усе выступы Лукашэнкі за апошні год, то відавочна, што ён не збіраецца сыходзіць з пасады кіраўніка дзяржавы ні ў 2016 годзе, ні ў 2020 годзе, паколькі ён усведамляе, што толькі пасада прэзідэнцтва дае яму гарантыю бяспекі. Але іншае пытанне, ці зможа ён уседзець так доўга? Думаю, што не! Сітуацыя хістанулася і спыніць яе Лукашэнка ўжо не можа, нават рэпрэсіўнымі метадамі. І адзіны саюзнік Расія ўжо не можа мільярдамі спансаваць рэжым. Адзіны выхад дамаўляцца аб сваёй бяспецы і бяспецы сваіх блізкіх з прадэмакратычнымі сіламі, прызначаць новыя прэзідэнцкія выбары, інакш сітуацыя можа разгарнуцца, як вясною прайшлі рэвалюцыі ў Паўночнай Афрыцы.
Што чакаць у 2012
У краіне цуду не адбудзецца, калі людзі не пачнуць салідарызавацца паміж сабою. Ужо многім ясна, што большасць супраць Лукашэнкі. І галоўным фактарам аб'яднання людзей становіцца ідэя пераменаў у краіне.Ёсць страх у грамадзян, але спыніць рух наперад уладзе будзе вельмі складана. Нават вышэйшыя чыноўнікі пачынаюць станавіцца відушчым, што далейшае знаходжанне Лукашэнкі ва ўладзе пагражае ўсім эканамічным крахам. Я думаю, што рэпрэсіі павялічацца ў 2011 годзе, але не на колькасць палітвязняў, а будуць пасадкі высокапастаўленых чыноўнікаў, прыдворных прадпрымальнікаў і іншых слаёў насельніцтва. Менавіта яны і будуць тымі "залатымі курыцамі", якія будуць аддаваць у даход дзяржавы карупцыйныя грошыкі, назапашаныя доўгімі гадамі. Арышт Шаўцова, Полудня - гэта толькі пачатак. Бо ўсім зразумела, што Расія максімум будзе падтрымліваць да прэзідэнцкіх выбараў, а там можа і сітуацыя памяняцца, так што шукаць долары давядзецца ўнутры Беларусі. Бо для гэтага і ствараецца Следчы камітэт пры Лукашэнку. Лепшых следчых цяпер забіраюць з пракуратуры, МУС, ДФРК. І наколькі я ведаю, многія не хочуць ісці ў гэтую структуру.
Грамадзянская супольнасць
Вядома, ціск на актывістаў грамадзянскай супольнасці працягнецца, тым больш крымінальнае заканадаўства для гэтага і рабілася. Будуць жорсткія разгоны сходаў грамадзян, будзе працягвацца палітычны вышук, правакацыі, магчымыя і новыя крымінальныя справы ў дачыненні да апазіцыйных палітыкаў. Улада будзе ўсё метады ўжываць, каб не даць людзям аб'яднацца.
Эканамічная сітуацыі не палепшыцца
Ужо цяпер відаць, што наступны год людзі чакаюць з вялікімі асцярогамі. Улада не пачала праводзіць эканамічныя рэформы. Калі долар пакуль стаіць, то гэта часовая з'ява. Заробкі не павялічацца, паколькі няма перадумоваў з боку дзяржавы аб паляпшэнні інвестыцыйнага клімату і прадпрымальніцтва ў краіне. Лукашэнка заявіў, што ад свайго курсу кіравання ён не адмаўляецца, а значыць - спаўзанне краіны да сур'ёзнага крызісу працягнецца.
Прыватызацыя
З-за адсутнасці сродкаў у бюджэце, урад будзе вымушаны ісці на прыватызацыю сваіх прадпрыемстваў. І не думаю, што інвестары будуць імкнуцца падняць стратныя прадпрыемствы. На жаль, беларускі бізнес будзе выключаны з гульні ў прыватызацыі дзяржаўнай уласнасці, паколькі ў большасці капітал выведзены за межы краіны, а каб прыватызаваць, неабходна яго легалізаваць. Таму больш пераваг будзе ў Расіі і Казахстана ў прыватызацыі дзяржуласнасці. Гэтая няправільная палітыка нашай дзяржавы, трэба быць зацікаўленым у тым, каб у нас былі свае багатыя людзі. Але баюся, што рана ці позна ў Беларусь прыйдуць перамены, але апынецца, што ўсё ўжо даўно прададзена і прыватызавана. Лічу, што ў гэтым таксама віна і нацыянальнага бізнесу, які заўсёды стараўся трымацца далей ад палітыкі.
Выбары ў Парламент
Новыя выбары нічога краіне не дадуць, таму што кіраўнік ЦВК Л. Ярмошына па-ранейшаму застаецца на сваім месцы, выбарчае заканадаўства ніхто змяняць пад стандарты АБСЕ не будзе, не прадбачыцца, што ў наступным годзе ўрад будзе аднаўляць перамовы з АБСЕ аб яе прадстаўніцтве ў Мінску. Таму спадзявацца, што частка апазіцыі пройдзе ў новы Парламент - бессэнсоўна. Не для гэтага доўгімі гадамі стваралася выбарчая сістэма, каб у адно імгненне адмяніць сваё недэмакратычнае заканадаўства.
Палітвязні
Гэтае пытанне вельмі цяжкае для Лукашэнкі. Захад і ЗША праявілі сваю цвёрдую пазіцыю, што ніякіх адносін з урадам Беларусі не будуць аднаўляць, пакуль не будуць вызваленыя ўсе палітвязні. Далейшае знаходжанне палітвязняў у турмах не ў інтарэсах эканомікі для Беларусі. У наступным годзе будуць згортвацца эканамічныя праграмы, пытанне пра палітвязняў не дае Беларусі спрыяльнай абстаноўкі для прыходу інвестыцый у краіну. МВФ таксама адклаў пытанне аб прадастаўленні траншу для Беларусі. Лукашэнка разумее, што вясной яму спатрэбяцца перамовы з Захадам, таму вызваленне палітвязняў будзе ў 2011 годзе.
Галоўны пазітыў 2011 года.
Пачаўся новы час у Беларусі, нягледзячы на ўсе ўзрушэнні ў грамадстве. Людзі сталі іншымі, больш адказнымі, падрасло маладое пакаленне, якое атрымала адукацыю, але сутыкнулася з тым, што сябе рэалізаваць не можа, а выехаць на Захад і ЗША на працаўладкаванне - не так усё проста. Але і жыць моладзь на сярэднюю зарплату ў 150 долараў ЗША не збіраецца. Вызначыліся палітыкі, якія ў будучыні могуць стаць палітыкамі нацыянальнага ўзроўню - Андрэй Саннікаў, Мікалай Статкевіч, Уладзімір Някляеў, Мікалай Аўтуховіч, Павел Севярынец, Зміцер Дашкевіч і яшчэ шмат годных грамадзян, каб узначаліць народны ўрад у крызісны момант краіны. Але галоўнае што я зразумеў у адыходзячым годзе - беларусы ўсвядомілі сябе беларусамі, што яны жывуць у сваёй краіне, што ў іх ёсць гісторыя і што прыйшоў час для рашучых крокаў і пераўтварэнняў.
www.belaruspartisan.org
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме
25 декабря 2024
« | Декабрь 2024 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | ||||||
2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 |
9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 |
16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 | 22 |
23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 | 29 |
30 | 31 |