19:16 30.03.2010 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Вярхоўны суд адмовіў Маладой Беларусі ў задавальненні скаргі на адмову Міністэрства Юстыцыі ў рэгістрацыі
30 сакавіка Вярхоўны суд Рэспублікі Беларусь адмовіў Руху “Маладая Беларусь» у задавальненні скаргі на дзеянні Міністэрства Юстыцыі, якое адмовіла Руху ў рэгістрацыі грамадскага аб’яднання.
29 сакавіка Вярхоўны суд пачаў разгляд скаргі ініцыятараў па стварэнні руху “Маладая Беларусь” на дзеянні Мінюста, які адмовіў “МБ” у рэгістрацыі.Зміцер Каспяровіч прадаставіў суду дадатковыя дакументы, якія сведчаць аб няслушнасці прэтэнзіі Мінюста адносна юрыдычнай адрэсы.
Старшыня “Маладой Беларусі” Зміцер Каспяровіч у сваім выступе ў судзе зазначыў, што абедзьве падставы адмовы ў рэгістрацыі не з’яўляюцца грубымі парушэннямі, якія выклікаюць абавязковую адмову ў рэгістрацыі.
“Што тычыцца наяўнасці ў спісах ініцыятараў слова “рэспубліканскае”, то гэта можна ў самым горшым выпадку прызнаць тэхнічнай памылкай, якая выпраўляецца цягам пяці хвілін. Але на наш погляд, гэта наогул не з’яўляецца парушэннем. Як я ўжо казаў, гэтае слова з’яўляецца ўдакладняючым у спісах ініцыятараў, якія разделеныя на 5 асобных дакумантаў (кожная з абласцей асобна).
Прэтэнзія адносна юрыдычнай адрэсы, як мы лічым, наогул не абгрунтавана. Але ж мы мусім даказваць гэты момант, хаця гэта справа прадстаўніка Мінюста. Мы прадаставілі ў суд ліст-тлумачэнне ад РГА “Прыватная уласнасць”, які сведчыць аб тым, што на правах арэнды і на падставе заключанай у 2001 годзе дамовы, яны валодаюць памяшканнем па вуліцы Козыраўская, і маюць права пераздаваць яго іншым суб’ектам на ўмовах субарэнды.
Згодна з вышэйсказаным, мы просім Вярхоўны суд скасаваць рашэнне Мінюста і рэкамендаваць даць нам час на выпраўленне дакументаў згодна з беспадстаўнымі патрабаваннямі Мінюста” – заявіў у судзе Каспяровіч.
Суд цягнуўся амаль цэлы дзень, пасля чаго суддзя Мільто аб’явіў перапынак да 10 гадзінаў раніцы 30 сакавіка.
30 сакавіка Вярхоўны суд аб’явіў свае рашэнне па грамадзянскай справе, цалкам падтрымаўшы бок Міністэрства юстыцыі.
“Мы і не чакалі іншага выніку. Але ж адсутнасць рэакцыі ў такой сітуацыі сведчыць пра нашу згоду з дзеяннямі Мінюста, таму мы мусілі страціць паўтары дні на абсалютна бязглуздае гублянне часу ў судзе, каб чарговы раз паказаць “ліберальнасць” беларускага рэжыму.
Абскарджаць рашэнне суду ў надзорным парадку мы не плануем, але будзем паўторна праводзіць устаноўчы сход Руху “Маладая Беларусь” і паўторна падаваць дакументы ў Міністэрства юстыцыі” – заявіў Зміцер Каспяровіч.
Прэс-служба руху "Маладая Беларусь"
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме