21:01 17.04.2009 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Вялікая Пятніца
Сёння ў праваслаўных Вялікая Пятніца, выключны і самы сумны дзень ва ўсім літургійным годзе, які ў некаторых хрысціянскіх цэрквах з’яўляецца выходным днём.
Вялікая Пятніца — дзень смутку і малітоўнага роздуму. Гэта дзень, у якім Царква згадвае і ўшаноўвае збавіцельную Крыжовую Ахвяру Хрыста, Ягоную смерць на Галгофе. У пятніцу Хрыстос быў укрыжаваны бы злачынца разам з разбойнікамі і затым пахаваны. Для вернікаў гэтая нявінная смерць з’яўляецца вяршыняй самаахвярнасці і Божай любові. У Евангеллі пра гэта гаворыцца, што “няма большае любові за тую, калі хто душу сваю пакладзе за сяброў сваіх”.
Царква ўспрымае пакуты і смерць Хрыста як ахвяру выкуплення і прымірэння чалавека з Богам. Паколькі ў гэты дзень гэтую ахвяру прыносіць Сам Хрыстос, у Вялікую Пятніцу не адпраўляецца Святая Літургія. Па палудні ва ўсіх праваслаўных храмах служыцца вячэрня, званая “Вынасам Плашчаніцы”, калі выяву Хрыста ў магіле выносяць для пакланення і цалавання з алтара на сярэдзіну храму, дзе яна знаходзіцца да самой вялікоднай службы, а таксама рытуал “Пахавання Хрыста”.
У Вялікую Пятніцу праваслаўных вернікаў абавязвае строгі пост. У адпаведнасці з рэкамендацыяй Царквы, у меру магчымасці ўсе павінны паўстрымацца ад ежы і піцця ажно да вечара.
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме
11 января 2025
« | Январь 2025 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | ||
6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 |
13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 |
20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 |
27 | 28 | 29 | 30 | 31 |