20:46 09.04.2010 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Валянціна Палевікова святкуе юбілей
Сёння сябра Нацыянальнага кімітэта Аб’яднанай грамадзянскай партыі Валянціна Палевікова святкуе юбілейны дзень народзінаў.
Шчыра віншуем Вас з юбілеем! Вялікі дзякуй за Вашу душэўную цеплыню і чуласць! Плёну і натхнення Вам! Няхай кожны дзень будзе напоўнены падтрымкай сяброў і паплечнікаў. Моцнага здароўя, душэўнага спакою, поспехаў ва ўсіх справах, сямейнага дабрабыту, пяшчоты, кахання, узаемаразумення і добрага настрою, міру і згоды, веры ў свае сілы і здзяйснення ўсіх жаданняў!
“Валянціна – вельмі добры сябра, які заўсёды гатовы дапамагчы і падтрымаць, – прыядноўваецца да віншаванняў Аб’яднанай грамадзянскай партыі старшыня камісіі па сацыяльных пытаннях Аляксандр Сасноў. – Яна можа заўсёды спыніць гэткі мужчынскі ажыятаж, халерызм. Яна можа вельмі добра і мягка паказаць, што і як. Да ўсяго яна – разумнейшая, мабыць, за большасць нашых партыйных мужоў. Віншую Вас з днём народзінаў! І яшчэ дадаў бы: “Так трымаць!”
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме