14:30 22.03.2012 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Валерыю Шчукіну – 70
22 сакавіка праваабаронца, журналіст, былы дэпутат Вярхоўнага Савету 13-га скліканьня Валер Шчукін адзначае 70-годзьдзе.
Валер Шчукін 27 гадоў праслужыў у ваенна-марскім флёце, потым працаваў машыністам крану-трубаўкладчыка. У палітыку прыйшоў у 1995 годзе, калі ў якасьці члена Партыі камуністаў Беларускай абраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета 13-га скліканьня (у 1998 годзе быў выключаны з шэрагаў гэтай партыі).
Падчас канстытуцыйнага крызысу восені 1996-га Валер Шчукін стаў на бок абаронцаў Канстытуцыі, падпісаў зварот аб імпічмэнце Лукашэнку, ўдзельнічаў у спробах вярнуць Віктара Ганчара ў кабінэт старшыні Цэнтральнай выбарчай камісіі.
Валер Шчукін актыўна друкуецца ў незалежнай прэсе, займаецца праваабарончай дзейнасьцю. За сваю грамадзянскую пазыцыю неаднаразова падвяргаўся судоваму перасьледу, мае некалькі дзесяткаў адміністрацыйных арыштаў і тры крымінальныя прысуды.
Летась міліцыя затрымала людзей, якія прыехалі павіншаваць Шчукіна з прамінулым днём нараджэньня, а таксама самога Шчукіна, таму сёлета ён вырашыў сьвяткаваць 70-годзьдзе ў Вільні.
Обсудить новость на Форуме
14 декабря 2025
| « | Декабрь 2025 |
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 |
| 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 |
| 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 |
| 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 |
| 29 | 30 | 31 |