12:30 19.11.2009 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Візы для еўрапейцаў могуць адменяць. Еўропа віз не адменіць
Візавы рэжым для турыстаў з ЭЗ плануецца адмяніць на два бліжэйшыя гады. Паведаміў намеснік міністра спорту і турызму Беларусі Чэслаў Шульга.
У вырашэнні гэтага пытання "ёсць разуменне з боку зацікаўленых ведамстваў і кіраўніка дзяржавы", адзначыў Шульга. Адмена віз для эўрапейскіх турыстаў дазволіць значна актывізаваць ўязны турызм, вырашыць шэраг праблемаў пры рэалізацыі трансгранічных турыстычных праектаў.
Польскі дэпутат Робэрт Тышкевіч, старшыня соймавай групы па Беларусі, лічыць што такім спосабам Беларусь шукае сродкаў для папаўнення бюджэту павялічваючы турыстычны рух.
- Калі нейкае дзяржава прыме рашэнне адмяніць візы для грамадзян іншай дзяржавы, то можа прымаць. Аднак з іншага боку няма магчымасці адмяніць візы , для гэтага прэба спачатку падпісаць візавую ўмову з Еўразвязам. Беларусь - адзіная краіна, якая не падпісала гэтую ўмову. Расія і Украіна гэтую ўмову падпісалі. А потым пасля доўгага працэсу, спярша можна зменьшыць візавы рэжым, ці адмяніць увогуле візы. Для гэтага Беларусь павінна будзе падпарадкавацца той бяспецы, якая існуе у Еўразвязе.
Як адрозніць турыста ад нетурыста? Як памежнік ці мытнік будзе гэта кваліфікаваць? Для мяне гэта паказвае 2 рэчы: Беларусь шукае дадатковае фінансаванне ці магчымасць ажыўлення у гэтым сэктары гаспадаркі ці ў турыстыцы. Другое - цешыць тое, што Беларусь адкрываецца. Але гэта нічога не змяняе для рэгуляцыі віз у шангензоне. У шанген зоне - свае правілы і стандарты аховы межаў.
Як жэст з боку Беларусі можна гэта прыняць з задавальненнем і зацікаўленасцю. Варта было б, каб Беларусь падпісала ўмову з Еуразвязам. Гэта далоб рэальныя магчымасці для жыхароў Беларусі і жыхароў Еўразвяза.
Як паведаміў намеснік міністра спорту і турызму Беларусі, Чэслаў Шульга канчатковае рашэнне па справе адмены візаў будзе прынята ў самы бліжэйшы час.
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме