20:00 21.10.2009 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Візіт Лукашэнкі ў Кіеў адмяняецца?
Візіт у Беларусь міністра замежных спраў Украіны Пятра Парашэнкі, а таксама сустрэча першых віцэ-міністраў двух краін Уладзіміра Сямашкі і АляксандраТурчынава сталі своеасаблівай кульмінацыяй у двухбаковых адносінах паміж Кіевам і Менскам.
Яшчэ напярэдадні гэтых сустрэч актыўна гаварылася пра магчымасці візіту кіраўніка Беларусі ў Кіеў і афіцыйнага візіту ў Менск прэм’ер-міністра Украіны Юліі Цімашэнка. Але вынікі апошніх беларуска-украінскіх сустрэч літаральна перакрэсліваюць будучыя перспектывы. Аглядальнік Раман Якаўлеўскі, спасылаючыся на кіеўскія крыніцы, кажа, што галоўнае пытанне для Кіева - ратыфікацыя дамовы аб дзяржаўнай мяжы - так і не было вырашана.
- Кропкі над "і" павінен быў раставіць візіт у Беларусь міністра замежых спраў Украіны Пятра Парашэнкі. Цяпер крыніцы сцвярджаюць, што пасля адсутнасці вынікаў візіту, да афіцыйнага наведвання Лукашэнкам Кіева ў сталіцы Украіны ставяцца даволі скептычна. Пытанне аб дзяржаўнай мяжы там меркавалі вырашыць да прэзідэнцкіх выбараў. Такім чынам, вынікі гэтага прыступу "любові" паміж Менскам і Кіевам выглядаюць вельмі небагатымі. Візіт у Кіеў Лукашэнкі могуць адмяніць. Мала таго, афіцыйная агенствы паведамляюць пра візіт Юліі Цімашэнка ў Менск у лістападзе. Але ж тыя ж крыніцы з Кіева сведчаць, што і ў гэтым пытанні таксама шмат супярэчнасцяў. Цяпер у прэм’ера рэзка падае рэйтынг і яна мусіць быць у сваей краіне і займацца іншымі пытаннямі.
- Чаму для Беларусі цяпер немагчыма ратыфікаваць дамову аб мяжы? У чым асноўныя непаразуменні?
- Менск працягвае настойваць на кампенсацыі, цяпер гэта ўжо так выглядае. Лічба, якую называе беларускі бок, - складае каля 150 мільёнаў даляраў. Гэта, як лічыць беларускі бок, украінская запазычанасць, якая засталася з савецкіх часоў. Украіна не прызнае гэта і неаднаразова прапаноўвала свае шляхі вырашэння спрэчнага пытання. Так, напрыклад, беларускаму боку было прапанавана пастаўка таннай электарэнергіі. Гэтыя гульні збоку Лукашэнкі і Юшчанкі ў сваіх асабістых мэтах не спрацоўваюць і крыніцы паведамляюць, што "бакі адзначалі пра ўлік існуючых рэалій". А цяпер пад гэтым тэрмінам улічваюцца наступствы зімы. Таму цяпер своеасаблівым мадэратарам у адносінах між краінамі з’яўляецца Мілер - старшыня "Газпраму". На гэтым фоне Украіна дабіваецца нейкай кансалідацыі краін транзіцёраў, ажыццяўляе нейкую агульную палітыку наконт расейскага манапаліста, аднак яна проста сёння неспрацоўвае. Лукашэнка жа спрабуе граць у гэтай гульні сваім сяброўствам з Кіевам, але гэта прыносіць толькі адваротныя вынікі.
Гутарыў Сяргей Скулавец, Рацыё Рацыя.
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме