13:15 16.04.2012 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Віталь Гуляк вітаў вызваленне палітвязняў нацыянальным сцягам
Моладзевы актывіст АГП з Ваўкавыску Віталь Гуляк 15 красавіка адзначыў выхад на волю палітзняволеных Андрэя Саннікава і Зміцера Бандарэнкі вывешваннем бел-чырвона-белага сцяга на балконе сваёй кватэры.
Праз некалькі гадзін у дзверы пагрукаўся нейкі п’яны хлопец, які брыдкасловіў і пагражаў актывісту расправай. Потым ён знік, але праз пятнаццаць хвілін у кватэру заявіліся трое міліцыянтаў, якія прапанавалі праехаць з імі для разбіральніцтва.
Віталь Гуляк патлумачыў ім, што не парушае заканадаўства, паколькі вывешванне сімволікі ў прыватным месцы жыхарства не супярэчыць аніводнаму з законаў. Міліцыянты зрабілі фотаздымкі і сышлі.
Нагадаем, што раней Віталь Гуляк ужо неаднаразова праводзіў акцыі салідарнасці з палітвязнямі, за што пераследаваўся мясцовымі сілавымі структурамі.
www.spring96.org
Обсудить новость на Форуме
14 декабря 2025
| « | Декабрь 2025 |
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 |
| 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 |
| 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 |
| 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 |
| 29 | 30 | 31 |