15:15 16.03.2012 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"

Віншуем Уладзіміра Давыдоўскага з днем народзінаў

Сёння дзень народзінаў Уладзіміра Давыдоўскага. Гэта надзейны, дабразычлівы і таленавіты чалавек, партыёт сваёй краіны. Ён журналіст, які адчувае вялікую адказнасць за тое, што гаворыць людзям.

А яшчэ Уладзімір Давыдоўскі – стваральнік легенды беларускай рок-музыкі – гурту “Мроя”, які пасля ператварыўся ў гурт NRM. Я ганаруся тым, што ведаю такога яскравага і разам з тым сціплага чалавека. Шчыра віншую Уладзіміра і жадаю добрага здароўя, добрага настрою і ўдачы. А таксама таго, чаго мы ўсе жадаем: жыць у вольнай дэмакратычнай еўрапейскай краіне.

Источник: Объединенная Гражданская Партия

  Обсудить новость на Форуме