13:15 24.05.2010 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Віншуем Міхаіла Чыгіра з Днём нараджэння!
Шаноўны Міхаіл Мікалаевіч!
Сардэчна віншуем Вас з Днём народзінаў. Жадаем моцнага здароў’я, поспехаў ва ўсіх справах, сямейнага дабрабыту.
“Міхаіла Чыгіра я ведаю даўно, - прыядноўваецца да віншаванняў ганаровы старшыня АГП Станіслаў Багданкевіч. - Некалі мы паралельна працавалі ў банкаўскай сістэме. Гэта высока падрыхтаваны эканаміст, прафесіянал банкаўскай справы.
Будучы прэм’ер-міністрам у перыяд вострага крызісу, звязанага з развалам Савецкага Саюза і з фарміраваннем незалежнай дзяржавы Беларусь, ён, як мала хто іншы, разумеў неабходнасць структурных рэформ, неабходнасць лібералізацыі эканомікі. Як прынцыповая асоба і праціўнік аўтарытарызму, дыктатуры, ён па сутнасці супраць гэтага выступіў і падаў у адстаўку. Я пра яго надзвычай высокага меркавання”.
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме