12:02 23.12.2011 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Віншуем Юрыя Варонежцава з Днём нараджэння!
23 снежня навуковец і палітык, сябра Нацкама Аб'яднанай грамадзянскай партыі Юры Варонежцаў святкуе свой Дзень нараджэння.
“Юры Варонежцаў мой добры сябра. Ён вельмі сціплы чалавек пры тым, што кандыдат навук і сапраўдны прафесіянал, - кажа пра імянінніка сябра Нацкама АГП Аляксандр Дабравольскі. – Юры вельмі адказны за Беларусь, і мне здаецца, калі б было больш такіх людзей, то ўсе рашэнні ў краіне прымаліся б больш адказна. Я ў прыватнасці маю на ўвазе яго ўдзел у руху "Вучоныя за бяз'ядзерную Беларусь!". Ён з чарнобыльскага рэгіёну, і шмат зрабіў для таго, каб людзі там больш паспяхова змагаліся з наступствамі чарнобыльскай катастрофы. Мы разам з ім былі дэпутатамі Вярхоўнага Савета СССР. Ён быў сакратаром камітэта па экалогіі і вельмі добра ведае, што адбывалася і што адбываецца ў чарнобыльскім рэгіёне пасля катастрофы. І хоча, каб гэтага ніколі ў Беларусі не было. Жадаю яму моцнага здароўя, а таксама яго сям’і, сябрам, усім нам – перамогі”.
Сябры Аб’яднанай грамадзянскай партыі ад шчырага сэрца віншуюць Юрыя Варонежцава з Днём нараджэння і жадаюць яму бадзёрасці духу, поспехаў у працы, шчасця і дабрабыту.
Обсудить новость на Форуме
14 декабря 2025
| « | Декабрь 2025 |
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 |
| 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 |
| 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 |
| 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 |
| 29 | 30 | 31 |